Могилёвские епархиальные ведомости: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Rymchonak перанёс старонку Могилевский епархиальные ведомости (1883) у Могилёвские епархиальные ведомости (1883): памылка, пішам паводле БЭ. Т.10
арфаграфія
Радок 1:
'''«МогилевскийМогилёвские епархиальные ведомости»''' — штотыднёвае выданне Магілёўскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў [[Магілёў|Магілёве]] ў [[1883]] — [[1917]] гг. на [[Руская мова|рускай мове]]. Прызначаліся для [[Магілёўская праваслаўная епархія|Магілёўскай праваслаўнай епархіі]]. Мелі неафіцыйны і афіцыйны аддзелы. У афіцыйным аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясцовых улад па царкоўных справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі. У неафіцыйнай частцы змяшчаліся матэрыялы царкоўна-гістарычнага характару: пра дзейнасць брацтваў (артыкул Ф.Жудро аб Магілёўскім Богаяўленскім брацтве, 1889 – 1890), царкоўна-прыходскіх школах і інш. навучальных установах (аб Магілёўскім жаночым духоўным вучылішчы, 1884, № 20, чытаннях па гісторыі Магілёўскай епархіі пры [[Магілёўская духоўная семінарыя|Магілёўскай духоўнай семінарыі]], 1884, № 35 – 36), гістарычныя нарысы пра асобныя манастыры (Чонкаўска-Макар’еўскі адзінаверскі, 1889, № 22 – 23, Тупічэўскі Св.-Духаўскі, 1889, № 14 – 16), успаміны пра магілёўскіх епіскапаў і інш. Змяшчалі матэрыялы ў дапамогу святарам: як праводзіць гутаркі са стараверамі, як весці барацьбу супраць забабонаў і інш. У кожным нумары змяшчаўся летапіс бягучых падзей, што тычыліся розных бакоў грамадскага жыцця. Рэдактары: Д.Ціхаміраў, І.Пятніцкі, П.Сахараў, А.Малевіч. У [[1991]] г. выпуск ведамасцяў адноўлены.
 
== Літаратура ==