Гвадэлупа (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
 
'''Гвадэлупа''' ({{lang-fr|Guadeloupe}}) — [[востраў]] у складзе архіпелага [[Малыя Антыльскія астравы]]. Уваходзіць у [[Францыя|французскі]] заморскі дэпартамент [[Гвадэлупа]]. Плошча вострава - 1 434 км². Насельніцтва - 387 333 чал. (2010 г.)
 
==Геаграфія==
Востраў Гвадэлупа — адзін з найбуйнейшых астравоў [[Францыя|французскай]] [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]]. Складае аснову заморскага дэпартамента [[Гвадэлупа]]. Знаходзіцца ў 6736 км на паўднёвы захад ад [[Парыж]]а і ў 8484 км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а.
 
Востраў фактычна падзяляецца на 2 часткі, адрэзаныя вузкім [[праліў|пралівам]] Салёная Рака (шырыня не перавышае 200 м):
*Бас-Тэр на захадзе (848 км²)
*Гран-Тэр на ўсходзе (586 км²)
 
Частка Бас-Тэр узгорыстая, пакрытая густымі трапічнымі [[лес|лясамі]], з густой сеткай [[рака|рэк]]. Самы высокі пункт - [[вулкан]] Суфрыер (1457 м).
 
Заходняя частка Гран-Тэр сфарміравана пераважна [[вапняк]]амі, якія месцяцца на старажытным вулканічным [[плато]]. Для яго характэрны засушлівы [[клімат]] і сталы недахоп пітной [[вада|вады]]. Берагі скалістыя, аднак на поўначы шмат [[пясок|пясчаных]] [[пляж]]аў, схаваных ад акіяна [[карал]]авым [[рыф]]ам.
 
Цэнтральную частку вакол праліва Салёная Рака займаюць [[мангры|мангравыя]] [[балота|балоты]]. На поўнач ад іх у плыткім заліве мангры ўтвараюць на водмелях ланцуг дробных [[востраў|астраўкоў]].
 
==Спасылкі==
*[http://hadlylab.tumblr.com/post/31427382061/guadeloupes-geological-complexity-and-biological Guadeloupe’s Geological Complexity and Biological Diversity]
*[http://wikitravel.org/en/Guadeloupe wikitravel.org]
*[http://www.everyculture.com/Ge-It/Guadeloupe.html Countries and Their Cultures: Guadeloupe]
*[http://www.go2guadeloupe.com/ Guadeloupe Archipelago]
 
[[Катэгорыя:Гвадэлупа|Гвадэлупа]]