Сяргей Аляксандравіч Балахонаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жыццяпіс: +лінкі
Радок 6:
Літаратурную творчасць пачаў да [[1992]], аднак творы напісаныя да восені [[1998]], нідзе не публікаваліся. Сярод іх вершаваныя зборнікі "Сонцавароты", "Брама сталасьці", "Мой беларускі...", "Дваццатае вока вясны", "Паляваньне на тэкст" няскончаныя эпічныя паэмы "Прывітаньне, мая каханая" і "Алесь Гальшэўскі", некалькі фантастычных апавяданняў і аповесць "Іх спаткала нявосень".
Першыя публікацыі з'явіліся ўвосень 1998 у самвыдаце "Сымболь" (Мінск, рэд. Вадзім Карцаў) і адначасова ў газетах "[[Наша слова (1990)|Наша слова]]" і "[[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]". У [[1999]] стаў адным з аўтараў, без якіх, па словах Л. Рублеўскай, нельга было ўявіць тагачаснай "Нашай Нівы". Ад таго часу на старонках "Нашай Нівы" публікаваліся ягоныя дзённікавыя творы, шэраг апрацаваных гарадскіх легенд "''Die modernen Sagen''" ("Сучасныя сагі"), эсэ, гістарычныя містыфікацыі, вершы, музычныя рэцэнзіі ды іншае.
 
У [[1999]]-[[2000]] шэраг тэкстаў С. Балахонава друкавала газэта гомельскага [[Задзіночанне беларускіх студэнтаў|Задзіночання беларускіх студэнтаў]] "[[ЗуБаСьцік]]". У той самы час і да [[2001]] наладзілася творчае супрацоўніцтва з гомельскай маладзёвай газетай "[[Undergroўnd]]" (рэд. [[Кастусь Гусараў]]), у якой была надрукавана апавяданне-трылогія "Мажджаліна" пад псеўданімам Сяргей Лобан.