Іжорскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іжорскае ўзвышша''' — узвышша на захадзе Ленінградская вобласць|Ленінградскай вобласц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:33, 16 лютага 2013

Іжорскае ўзвышша — узвышша на захадзе Ленінградскай вобласці, складае большую частку Ардовікскага плато. Вышыня да 175,9 метраў. Узвышша складзена ардавікскімі вапнякамі.

Атрымала найменне ад іжора - фіна-вугорскага племя, якое здаўна жыло на ўзвышшы.

Геаграфія

Паверхня плоская і нахіленая на паўднёвы ўсход. Найбольш высокай з'яўляецца паўночная частка Іжорскага ўзвышша: тут ляжыць Дудэргофскае ўзвышша, з вышэйшай кропкай - Крумкачовай гарой (паблізу пасёлка Мажайскага) з вышынёй 175,9 м. На поўначы ўзвышша крута абрываецца, утвараючы уступ (глінт).

Рэльеф узгорыста-марэнагвы, развіты карст. Паўночны і заходні схілы стромкія (вышыня 50-80 м), з'яўляюцца часткай Балтыйска-Ладажскага ўступа (глінта). Пераважаюць змешаныя шырокалісцева-яловыя і сасновыя лясы. Ёсць азёры і балоты.