Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826—1882), [[Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі|Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім]] (1822—1882), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятэр|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятэрам]] (нар. 1823).
 
17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1847—1853) [[Аляксандр Дамінікавіч Лапа|Аляксандрам Дамінікавічам Лапам]] меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў падачу адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі [[Слуцкія павятовыя маршалкі|слуцкі павятовы маршалак]] [[ТадэушТадэвуш Антонавіч Вайніловіч]] (1804—1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні Мінскага[[Мінскае сельскагаспадарчагатаварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], і інш. Напалеон Яленскі таксама выказваўся за паданне дваранамі Мінскай губерні адрасу да імператара Аляксандра ІІ аб далучэнні [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] да польскіх губерняў. У сувязі з гэтым у [[1863]] быў сасланы ў [[Горад Кіраў|Вятку]] [[Вяцкая губерня|Вяцкай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Па моцы ўказу 10 снежня 1865 Напалеон Яленскі вымушаны прадаць свае маёнткі.
 
== Вяртанне з Вяткі ==