Сібір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: new:साइबेरिया
Радок 19:
 
== Гісторыя ==
Як гістарычны раён Сібір уключае таксама Далёкі Усход Расіі. Чалавек насяліў гэтую тэрыторыю ў каменным веку і адсюль пранік у Амерыку. У І тыс. н.э. паўднёвыя раёны Сібіры былі ў складзе [[Цюркскі каганат|Цюркскага каганата]], [[Бахай]] і іншых дзяржаў. У ХІІІ ст. паўднёвая Сібір заваявана манголамі. Частка тэрыторыі Сібіры ўваходзіла ў [[Залатая Арда|Залатую Арду]], потым у Цюменскае ханства і Сібірскае ханства. Паходы расійскіх ваявод (з канца XV ст.) і [[Ярмак|Ермака]] у 1580-я г. паклалі пачатак далучэнню Сібіры да Расійскай дзяржавы, якое завершана ў сярэдзіне ХІХ ст. Вялікую ролю ў асваенні і вывучэнні Сібіры і Далёкага Усходу адыгралі расійскія землепраходцы XVII ст., камчацкія экспедыцыі [[В. Берынг]]а 1725—30 і 1733—43, падарожжы Г. Невяльскога, даследаванні [[Ян Чэрскі|І. Чэрскага]] і інш. У XVIII ст. ўзнікла горная прамысловасць, у XIX ст. золатаздабыўная, каменнавугапьная, харчовая. Адбывалася каланізацыя Сібіры сялянамі з Еўрапейскай Расіі (пераважна рускімі, украінцамі і беларусамі), якая набыла шырокія маштабы пасля сялянскай рэформы 1861 і сталыпінскай аграрнай рэформы (з 1906). У 1891—1916 пабудавана Транссібірская магістраль. Савецкая улада, устаноўленая ў канцы 1917 — пач. 1918, неўзабаве скінута белагвардзейцамі і інтэрвентамі; адноўлена ў 1919—22.
 
3 канца XVII ст. Сібір была месцам палітычнай катаргі і ссылкі. Сюды былі сасланы ўдзельнікі Барскай канфедэрацыі 1768—72, дзекабрысты, удзельнікі паўстанняў 1830—31 і 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі, рэвалюцыянеры-народнікі, сацыял-дэмакраты, эсэры, бальшавікі і інш. У перыяд масавых палітычных рэпрэсій 1930—50-х г. у Сібіры і на Далёкім Усходзе знаходзілася сетка лагераў сістэмы [[ГУЛАГ]].