Нанайцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
 
==Паходжанне і гісторыя==
Нанайцы захавалі многія рысы культуры, якія набліжаюць іх да аўтахтоннага насельніцтва, што насяляла ўзбярэжжа [[Рака Амур|р. Амур]] яшчэ ў [[неаліт|неаліце]], магчыма продкаў [[ніўхі|ніўхаў]]. Аднак з кан. I тыс. да н. э. у Прыамур'і таксама сяліліся прадстаўнікі тунгуса-маньчжурскіх народаў (ілоў[[ілоу]], сушэнь, [[махэ]], [[эвенкі]], [[маньчжуры]] і інш). Нанайцы і блізкія да іх [[ульчы]] і [[орачы]] сфарміраваліся ў выніку іх змяшэння з аўтахтонамі. Некаторыя нанайскія роды вядуць свой радавод ад эвенкаў, [[айны|айнаў]] ці з [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]] і [[Кітай|Кітая]].
 
У XII - XIV стст. прыамурскія землі падвяргаліся нашэсцям чжурчжэняў (кітаеў) і [[манголы|манголаў]]. У XV ст. яны былі на некаторы час далучаны да Кітая, прычым мясцовае насельніцтва выплочвала натуральныя [[падатак|падаткі]]. У XVII ст. Прыамур'е зноў стала арэнай каланіяльнай экспансіі [[кітайцы|кітайцаў]] і [[рускія|рускіх]]. Згодна звесткам рускіх [[казакі|казакоў]] у сяр. XVII ст. паўднёвыя тэрыторыі пазнейшага рассялення нанайцаў займалі земляробы-''дзючэры'', моўныя сваякі маньчжураў. Але з [[1654]] г. яны былі выселены кітайцамі, а іх землі занятыя нанайцамі. У кан. XVII - сяр. XIX стст. Прыамур'е фармальна ўваходзіла ў склад Кітая. Кітайскімі ўладамі ўтрымоўваліся вартавыя пасты, прызначаліся старшыні нанайскіх родаў і паселішчаў. Нанайцы актыўна гандлявалі з кітайцамі і маньчжурамі. Сярод іх сяліліся кітайцы-сяляне. Меліся сумесныя шлюбы і праслойка мяшанцаў.
 
У 1850 г. Прыамур'е было анэксіравана [[Расійская імперыя|Расійскай імперыяй]]. Верхавыя нанайцы засталіся ў складзе Кітая, але да 30-ых гг. ХХ ст. мелі магчымасць падтрымліваць сталыя кантакты са сваякамі з Расіі. У XIX - XX ст. значная частка нанайскіх зямель была занятая рускімі і кітайскімі перасяленцамі. Прычым, ў Кітае назіраліся больш высокія тэмпы запазычвання нанайцамі іншароднай культуры.