Кансальва Санезі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кансальва Санезі''' (іт. Consalvo Sanesi, {{ДН|28|3|1911}}, Арэца - {{ДС|28|7|1998}}, Мілан) — італьянскі аўта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:37, 18 лютага 2013

Кансальва Санезі (іт. Consalvo Sanesi, 28 сакавіка 1911, Арэца - 28 ліпеня 1998, Мілан) — італьянскі аўтагоншчык, пілот Чэмпіянату Еўропы AIACR, затым - Формулы-1.

Кар'ера

Кансальва Санезі быў тэст-пілотам каманды Alfa Romeo. У якасці баявога пілота Чэмпіянату Еўропы AIACR ён выходзіў на Talbot. У сезонах 1946-1948 Санезі ўзяў шэраг подыумаў ў Чэмпіянаце Еўропы. Пасля ён заняў другое месца ў Mille Miglia.

У 1950 пачаліся гонкі Формулы-1. Кансальва Санезі не здолеў правесці першыя гонкі, бо быў траўмаваны ў новай гонцы Mille Miglia. Ён быў заменены на Луіджы Фаджыёлі. Санезі ўдзельнічаў у Гран-пры Італіі. Там ён не дамогся поспехаў з-за праблем з рухавіком.

У 1951 сезоне Кансальвоа правёў чатыры Гран-пры і набраў тры ачкі (4 месца ў швейцарскім Гран-пры). Аднак Alfa Romeo пакінула Формулу-1, і Санезі пачаў удзельнічаць толькі ў гонках спорткараў. У 1954 ён стаў пераможцам у класе ў гонцы Carrera Panamericana. Потым ён быў траўміраваны на тэстах, але ўжо ў 1955 вярнуўся ў гонкі і заняў 2 месца ў гонцы па ўздыму на ўзгорак на ўласнай Alfa Romeo. Гэта было яго апошняе аўтаспартыўнае выступленне.