Розніца паміж версіямі "Махэ"

972 байты дададзена ,  7 гадоў таму
У канцы [[VI стагоддзе|VI]] - пачатку [[VII стагоддзе|VII]] ст. з-за аслаблення Кітая і нападаў кіданяў махэ ўвайшлі ў саюз з Кагуро і [[цюркі|цюркамі]]. З [[598]] г. Кітай распачаў шэраг ваенных кампаній супраць саюзу Кагуро і махэ. Асабліва жорсткае паражэнне ад кітайцаў і цюркаў саюзнікі пацярпелі ў [[бітва|бітве]] пад крэпасцю Аншы, якая цягнулася 80 дзён. У [[668]] г. Кагуро пала. Частка плямён махэ пры гэтым распалася або трапіла ў палон да кітайцаў і іх саюзнікаў.
 
У [[698]] г. Да Цзожун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая. Ён стварыў дзяржаву Чжэнь, якая ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. атрымала назву [[Бахай]], а яе кіраўнікі атрымалі ад імператара высакародны тутул спадчынных уладароў-ванаў. У новай дзяржаве прадстаўнікі махэ занялі найбольш высокія пасады. Але пэўная частка махэ заставалася за межамі Бахай. Яны ўзгадваліся як саюзнікі Кітая і нават удзельнічалі ў вайне супраць Бахай.
 
У [[926]] г. кідані здолелі заваяваць Бахай. Відавочна, частка махэ пры гэтым выратавалася ў землях [[Сіхатэ-Алінь]] і ўздоўж [[Амур]]а. Яны ўдзельнічалі ў фарміраванні мясцовых тунгускіх народаў. Роды, якія вялі спадчыну ад махэ, сустракаліся сярод [[нанайцы|нанайцаў]]. Нашчадкамі махэ некаторыя даследчыкі лічаць [[удэгейцы|удэгейцаў]].
 
==Літаратура==
autoeditor
29 963

праўкі