Розніца паміж версіямі "Махэ"

2 738 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
 
У [[926]] г. кідані здолелі заваяваць Бахай. Відавочна, частка махэ пры гэтым выратавалася ў землях [[Сіхатэ-Алінь]] і ўздоўж [[Амур]]а. Яны ўдзельнічалі ў фарміраванні мясцовых тунгускіх народаў. Роды, якія вялі спадчыну ад махэ, сустракаліся сярод [[нанайцы|нанайцаў]]. Нашчадкамі махэ некаторыя даследчыкі лічаць [[удэгейцы|удэгейцаў]].
 
==Культура==
Махэ падзяляліся на некалькі племянных або тэрытарыяльных аб'яднанняў (''махэ сумо'', ''махэ хэйшуй'', ''махэ байшань'', ''махэ аньцзюй'', ''махэ гудо'', ''махэ гушы'' і інш.), на чале якіх стаялі правадыры. Іх улада перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына.
 
[[Кітай]]цы лічылі, што галоўным заняткам махэ было [[паляванне]] з [[лук]]ам. Навершы стрэл яны ладзілі з каменю і абмазвалі расліннай атрутай. У [[477]] г. пасол махэ падараваў такія стрэлы імператару Кітая. Сярод іншых заняткаў узгадвалася [[жывёлагадоўля]]. Махэ разводзілі [[Свойская свіння|свінняў]] і [[конь|коней]]. [[археалогія|Археалагічныя]] матэрыялы сведчаць пра тое, што махэ займаліся [[земляробства]]м.
 
Жытлы будавалі [[зямлянка]]вага тыпу, часта паглыбленыя. Археолагі выявілі вакол паселішчаў махэ моцныя абарончыя збудаванні. Жанчыны апраналіся ў халаты з тканін, мужчыны - у халаты са скур [[Сабака свойскі|сабак]] і свінняў. Мужчыны мелі доўгія валасы, якія запляталі ў косы. Воіны ўпрыгожвалі прычоскі і [[капялюш]]ы сімвалічнымі рэчамі (клыкамі кабаноў, пер'ем, хвастамі жывёл), што дазваляла адрозніваць у сутычках сваіх саюзнікаў. Кітайцы называлі махэ добрымі пешымі воінамі, але таксама ўзгадвалі і пра конніцу.
 
[[Рэлігія]] махэ складалася з мноства [[шаманізм|шаманскіх]] [[рытуал]]аў і звычаяў [[культ продкаў|шанавання продкаў]]. Узгадваліся свяшчэнныя [[горы|горныя]] мясціны. Нябожчыкаў хавалі ў зямлі або на штучным памосце ў [[лес]]е. Каля дола праводзіўся абрад ахвярапрынашэння. У часы існавання [[Бахай]] распаўсюдзіўся [[будызм]].
 
==Літаратура==
autoeditor
30 074

праўкі