Розніца паміж версіямі "Андрэй Анатолевіч Кудзіненка"

няма тлумачэння праўкі
'''Андрэй Анатолевіч Кудзіненка''' (нарадзіўся 20 кастрычніка [[1971]], [[Брэст]], [[Беларусь]]) — беларускі кінарэжысёр.
 
Скончыў [[Беларуская акадэмія мастацтваў|Беларускую акадэмію мастацтваў]] у [[1998]] годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка адзін з апошніх вучняў легенды "[[Беларусьфільм]]а" [[Віктар Тураў|Віктара Турава]]. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У [[2002]] годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют "Битва пяти воинств" ({{lang-be|"Бітва пяці ваярстваў"}}).
 
Зняў фільм "Акупацыя. Містэрыі" (2004). Стужку, якая распавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым "Акупацыю" паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка з'ехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне "Беларусьфільма", а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула "Акупацыю. Містэрыі" ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм'ера фільма. На кінастудыі "Беларусьфільма" Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над "Масакрай", гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі.<ref>http://news.tut.by/culture/202863.html</ref> Сюжэт "Масакры" (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле [[Праспер Мерымэ|Праспера Мерымэ]] пра мядзведзя-пярэваратня ("Локіс") ды на матывах старажытных беларускіх легенд.