Андрэй Анатолевіч Кудзіненка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
Скончыў [[Беларуская акадэмія мастацтваў|Беларускую акадэмію мастацтваў]] у [[1998]] годзе, затым аспірантуру, падчас вучобы атрымліваў стыпендыю адмысловага фонду [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] па падтрымцы таленавітай моладзі, якая мае творчыя дасягненні. Андрэй Кудзіненка — адзін з апошніх вучняў легенды [[Беларусьфільм|«Беларусьфільма»]] [[Віктар Тураў|Віктара Турава]]. Пасля сканчэння Акадэміі здымаў кароткаметражныя фільмы, рэкламу. У [[2002]] годзе Кудзіненка зняў поўнаметражны дэбют «Битва пяти воинств» ({{lang-be|«Бітва пяці ваярстваў»}}).
 
Зняў фільм «Акупацыя. Містэрыі» (2004). Стужку, якая распавядае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафэсту. Услед за гэтым «Акупацыю» паказалі ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. У Беларусі фільм быў забаронены да паказу Мінкультам. Кудзіненка з'ехаў у Расію, дзе паўдзельнічаў у шэрагу праектаў, папрацаваў у камандзе Паўла Лунгіна. У 2009 рэжысёр атрымаў запрашэнне «Беларусьфільма», а на пачатку 2010 Мінкультуры вярнула фільм «Акупацыя. Містэрыі"» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, і 15 лютага 2010 адбылася беларуская прэм'ера фільма. На кінастудыі «Беларусьфільма» Андрэй Кудзіненка пачынаў працу над «Масакрай», гэты фільм сам рэжысёр акрэсліў як сінтэз містычнага трылера, меладрамы і эротыкі<ref>http://news.tut.by/culture/202863.html</ref>. Сюжэт «Масакры» (сцэнарыст Аляксандр Качан) грунтуецца на навэле [[Праспер Мерымэ|Праспера Мерымэ]] пра мядзведзя-пярэваратня («Локіс») ды на матывах старажытных беларускіх легенд.
 
Уладальнік прыза «За лепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно» ([[Гатчына]], [[Расія]]), «За лепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99 ([[Венгрыя]]).