Розніца паміж версіямі "Крым"

1 байт дададзены ,  7 гадоў таму
арфаграфія
(арфаграфія)
Абмываецца на захадзе і поўдні [[Чорнае мора|Чорным морам]], на ўсходзе [[Азоўскае мора|Азоўскім морам]] і [[Керчанскі праліў|Керчанскім пралівам]]. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца [[Керчанскі паўвостраў]], на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў ([[Сіваш]]), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай [[Арабацкая стрэлка|Арабацкай Стрэлкай]].
 
Паўночная частка Крыма — раўніна (т.зв. Стэпавы Крым), паўднёвую (Горны Крым) займаюць [[Крымскія горы]] (выш. да 1545 м, г. [[Раман-Кош]]). Каля паўднёвай падэшвы гор прыбярэжная паласа [[Паўднёвы бераг Крыма|Паўднёвага берага Крыма]] з лакалітамі (г. [[АюдагАю-Даг]]) і старажытнымі вулканічнымі масівамі ([[Карадаг]]), Карысныя выкапні: жалезная руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лекавыя гразі азёр.
 
Клімат на поўначы ўмераны, сухі, на поўдні субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 1-2 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на поўначы да 1200 мм у гарах за год.
52 910

правак