Аперэта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці аперэты: сатырычная французская аперэта (прадстаўнік — Ж. Афенбах); пранізаная стыхіяй вальсу венская аперэта ([[Іаган Штраус, сын|І. Штраўс - сын]], [[Ф. Зупе]]); узбагачаная вугорскімі танцавальнымі рытмамі новая венская аперэта ([[Ф. Легар]], [[І. Кальман]]).
 
У сярэдзіне ХІХ ст. словам «аперэта» часам называў свае п'есы [[В. Дунін-Марцінкевіч]], у супрацоўніцтве з якім [[С. Манюшка]] стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор», «Ідылія» і інш. У 1920-30-я г. былі створаны блізкія да аперэты музычна-камедыйныя творы («Каваль-ваявода», «Простыя сэрцы», «Цудоўная дудка» і інш.), а пастаноўкі «Кухня святасці» [[Я. Цікоцкі|Я. Цікоцкага]] (1931) і «Зарэчны барок» С. Палонскага і М. Іванова (1940) сучаснікамі вызначаліся як «першыя савецкія аперэты». У 1960 — першай палове 1990-х г. шмат выдатных узораў мастацтва аперэты стварылі беларускія кампазітары, як [[Ю. Семяняка]] («Рабінавыя каралі», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання» і інш.), [[Р. Сурус]] («Несцерка», «Судны час») і інш. У Беларусі аперэты ідуць на сцэне [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр| Музычнага тэатра]].
 
{{зноскі}}