Розніца паміж версіямі «Хвошч»

185 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
вікіфікацыя
др (The file Image:Equisetum_arvense_stem.jpg has been replaced by Image:Equisetum_telmateia_stem.jpg by administrator commons:User:MPF: ''File renamed: identity''. ''Translate me!'')
(вікіфікацыя)
| eol = 37260
}}
'''Хвошч''' (''Equisetum'') — [[род, біялогія|род]] споравых [[Расліны|раслін]] сямейства хвашчовых.
 
Налічваецца каля 30 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, за выключэннем [[Аўстралія|Аўстраліі]] і трапічнай [[Афрыка|Афрыкі]]; на [[Беларусь|Беларусі]] 8 відаў: хвошч балотны, хвошч зімавальны, хвошч лугавы, хвошч лясны, [[хвошч палявы]], або таўкачык, хвошч прырэчны, [[хвошч вялікі]], [[хвошч стракаты]]. Трапляюцца на балотах[[балота]]х, лугах[[луг]]ах, у [[Лес|лясах]] і вадаёмах[[вадаём]]ах.
 
Шматгадовыя [[Травы|травы]] з цвёрдымі [[Сцябло|сцёбламі]], насычанымі крэменязёмам, вышынёю да 1 м (у відаў, што палягаюць, даўжыня да 9 м). Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя. [[Ліст|Лісце]] дробнае, лускападобнае. Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах. Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы.
 
Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя расліны. Некаторыя ядавітыя і [[пустазелле]].
 
== Літаратура ==
* ''Траццякоў Дз.'' Хвошч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
 
[[Катэгорыя:Хвошчападобныя]]