Фабіян Мацвеевіч Ярэміч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Фабіян Мацвеевіч ЯРЭМІЧ''' ({{ДН|20|1|1891}}, вёска [[вёска Дуляўцы|Дуляўцы]] сучаснага [[Ваўкавыскі раён|Ваўкавыскага раёна]] — {{ДС|29|6|1958}}) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з беларускай сялянскай [[каталіцтва|каталіцкай]] сям'і. Скончыў электратэхнічную школу ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]]. Працаваў у [[Вільня|Вільні]] тэхнікам. За [[сацыял-дэмакратыя|сацыял-дэмакратычную]] работу сярод тэлеграфістаў зняволены ў турме ([[1912]]). Старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|Першага Усебеларускага з'езда]] (снежань [[1917]]). Сябра прэзідыума [[Беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]]. Сябра [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]] ([[1918]]). У [[1919]] - [[1922]] - начальнік тэлефоннай станцыі ў Вільні. Дэпутат [[сейм]]а [[Польшча|Польшчы]] 3-х скліканняў (1922 - [[1935]]), старшыня [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] ў [[1925]] - [[1930]]. Адзін з арганізатараў і лідараў [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюза]] (1925), [[Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]] (1926). Выдаваў газету "[[Сялянская ніва, 1925|Сялянская ніва]]" {{ДН|||1925}} — {{ДС|||1930}}. У 1926 у складзе польскай парламенцкай дэлегацыі разам з [[Пятро Мятла|Пятром Мятлой]] наведаў [[БССР]]. У час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] працаваў у органах акупацыйнай адміністрацыі ў [[Мінск]]у і [[Горад Барысаў|Барысаве]]. Удзельнік [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэса]] ([[1944]]). У [[1945]] - [[1956]] рэпрэсаваны і зняволены савецкімі ўладамі ў канцлагеры. Выйшаўшы на волю, жыў у Вільні.