Ікона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (кан. 10 ст.; [[Полацк]], [[Тураў]]), мабыць, візантыйскага паходжання ([[Еўфрасіння Полацкая]] атрымала абраз [[Багародзіца|Маці Божай]] ад імператара [[Мануіл Камнін|Мануіла Камніна]]). У 11-15 ст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад [[Брэст]]а, «Успенне» з [[Мінск]]а). З 16 ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Брэсце, [[Гродна]], [[Пінск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у, Полацку, Мінску, [[Вільня|Вільні]] і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей [[ліпа]]вых), па клеямелавым грунце [[яечная тэмпера|яечнай тэмперай]] з [[алейныя фарбы|алейнымі фарбамі]]. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока. З 17 ст. пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 года, калі была ліквідавана царкоўная унія.
 
У эпоху барока абразы аздабляліся т.зв. «[[абклад]]амі» — накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі.
== Гл. таксама ==
 
* [[Абклад]]
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
*{{крыніцы/МКЭ-ГанцКМ|Абраз}}
 
== Спасылкі ==