Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
== Біяграфія ==
<!--Маці — метадыст цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, бацька — вадзіцель.-->Тэнісам Вікторыя займаецца з 7 гадоў. Да восені 2004 года Вікторыя Азаранка трэніравалася ў [[Беларусь|Беларусі]], рэгулярна выязджаючы на міжнародныя турніры. Пачаткам выступлення на міжнародных юнацкіх турнірах стаў 2002 год, а ўжо ў 2003 годзе Вікторыя выйграла першы міжнародны турнір у Ташкенце.
У кастрычніку 2004 года перабралася ў [[Горад Марбелья|Марбелью]] ([[Іспанія]]), каб трэніравацца ў тэніснай акадэміі. Трэнерам стаў нямецкі адмысловец, колішні трэнер [[Штэфі Граф]]. Знаходжанне ў Іспаніі аплачваў беларускі спонсар — «[[Белтэхэкспарт]]». Пазней Вікторыя перабралася ў Скоттсдэйл (штат Арызона, ЗША), дзё ёю апекавалася сям'я расійскага хакеіста Мікалая Хабібуліна.
 
Будучы юніёркаю, Вікторыя Азаранка стала чампіёнкаю Еўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцаю каманднага Кубка Еўропы ва ўзросце да 14 і 16 гадоў. На яе рахунку - перамога на юнацкіх турнірах «Вялікага шлема»: Уімблдон у парным разрадзе (чэрвэнь 2004 года; разам з беларускаю [[Вольга Гаварцова|Вольгай Гаварцовай]]), Адкрыты чампіянат Аўстраліі (''Australian Open'') у адзіночным і парным разрадах (студзень 2005), Адкрыты чампіянат Францыі (''Roland Garros'') у парным разрадзе (2005; разам з вянгеркай Агнеш Савай), Адкрыты чампіянат ЗША ў адзіночным разрадзе (2005). Дзякуючы гэтым дасягненням у 2005 годзе Азаранка заняла першы радок у рэйтынгу дзяўчын-тэнісістак ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў (31 студзеня 2005 года), а па выніках сезону стала чампіёнкаю свету сярод юніёрак па версіі Міжнароднай тэніснай федэрацыі ITF. 2005 год стаў апошнім у юніёрскай кар'еры Азаранкі - у кастрычніку 2005 года Вікторыя была ўжо ў шэрагу 200 лепшых тэнісістак свету - у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) яна займала 149-е месца.
 
10 студзеня [[2009]] года Азаранка ўпершыню перамагла на турніры WTA ([[Брысбен]], прызавы фонд $220 тыс.). Раней Вікторыя Азаранка 4 разы доходзіла да фіналаў падобных турніраў. У сярэдзіне студзеня 2008 займалагода Азаранка заняла ў сусветным рейтынгу 14-ю пазіцыю.
 
22 лютага 2009 года Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA Regions Morgan Championships-2009, які праходзіў у [[Мэмфіс]]е ([[ЗША]]). Гэты турнір яна выйграла не толькі ў адзіночным, аале і ў парным разрадах.
 
У сакавіку 2009 года на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам $4,5 млн. Вікторыя Азаранка стала пераможцай жаночых парных спаборніцтваў (разам з расіянкаю Верай Званаровай) і дайшла да паўфіналу ў адзіночным разрадзе. У апублікаваным 23 сакавіка 2009 года рэйтынгу WTA Азаранка заняла 10-ю пазіцыю, як у адзіночным, так і ў парным разрадах, упершыню ў кар'еры прабіўшыся ў дзясятку мацнейшых тэнісістак свету.
 
4 красавiка 2009 года найлепшая беларуская тэнісістка стала пераможцайпераможцаю турніру WTA ў [[Маямі]] з прызавым фондам $4,5 млн. Пасля гэтага ў рэйтынгу WTA яна перамясцілася на 8-ю пазіцыю. Па выніках 2009 года ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца.
 
1 жніўня 2010 года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс. 24 кастрычніка ў Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля.
 
2 красавіка 2011 года Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. 10 красавіка яна выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай МарбельіМарбэллі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу., Уа ў верасні 2011 года ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу WTA. На Выніковым чампіянаце Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Стамбуле Вікторыя Азаранка дайшла да фіналу, дзе саступіла чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай.
 
13 студзеня [[2012]] года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у [[Горад Сіднэй|Сіднэі]] ([[Аўстралія]]) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня [[2012]] года выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі - пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (першаю беларускаю ў фінале турніраў Вялікага Шлема была Наталля Зверава). У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З [[30 студзеня]] па [[10 чэрвеня]] [[2012]] годугода Азаранка ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд АзаранкаВікторыя выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір прэм'ер-катэгорыі ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з сярэдзіны вясны назіралася пагаршэнне вынікаў Вікторыі. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі (прайграла ў 4 крузе) не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай.
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 года |Алімпійскіх гульнях]] у [[Лондан]]е беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе [[Максім Мірны|Максіма Мірнага]] і Вікторыі Азаранкі выйграла золата - беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, стаўшы першаю тэнісісткаю, у якой атрымалася выйграць два супер-турніры за адзін сезон (першы Вікторыя выйграла ў Індыян-Уэлсе), а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. На Выніковым чампіянаце ў Стамбуле Азаранка спынілася на стадыі паўфіналу, прайграўшы Марыі Шарапавай, але нягледзячы на гэта, захавала за сабою тытул лідара сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.
 
26 студзеня [[2013]] года Вікторыя Азаранка другі раз запар Вікторыя Азаранка выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала за перамогу новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка - на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень - гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры і трэці - сярод дзейсных спартсменак (Сярэна Уільямс - 124 тыдні, Каралін Вазняцкі - 67 тыдняў).
 
== '''Перамогі ў турнірах WTA Tour у адзіночным разрадзе''' ==