Розніца паміж версіямі "Вікторыя Фёдараўна Азаранка"

няма тлумачэння праўкі
 
Будучы юніёркаю, Вікторыя Азаранка стала чампіёнкаю Еўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцаю каманднага Кубка Еўропы ва ўзросце да 14 і 16 гадоў. На яе рахунку - перамога на юнацкіх турнірах «Вялікага шлема»: Уімблдон у парным разрадзе (чэрвэнь 2004 года; разам з беларускаю [[Вольга Гаварцова|Вольгай Гаварцовай]]), Адкрыты чампіянат Аўстраліі (''Australian Open'') у адзіночным і парным разрадах (студзень 2005), Адкрыты чампіянат Францыі (''Roland Garros'') у парным разрадзе (2005; разам з вянгеркай Агнеш Савай), Адкрыты чампіянат ЗША ў адзіночным разрадзе (2005). Дзякуючы гэтым дасягненням у 2005 годзе Азаранка заняла першы радок у рэйтынгу дзяўчын-тэнісістак ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў (31 студзеня 2005 года), а па выніках сезону стала чампіёнкаю свету сярод юніёрак па версіі Міжнароднай тэніснай федэрацыі ITF. 2005 год стаў апошнім у юніёрскай кар'еры Азаранкі - у кастрычніку 2005 года Вікторыя была ўжо ў шэрагу 200 лепшых тэнісістак свету - у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) яна займала 149-е месца.
 
У 2007 годзе Вікторыя Азаранка ў пары з Максімам Мірным выйграе свой першы дарослы турнір Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе - беларуская пара не мае роўных на Адкрытым чампіянаце ЗША. У 2008 годзе таксама ў змяшаным парным разрадзе Вікторыя Азаранка ў пары з амерыканскім тэнісістам Бобам Браянам здабывае тытул на Адкрытым чампіянаце Францыі.
 
10 студзеня [[2009]] года Азаранка ўпершыню перамагла на турніры WTA ([[Брысбен]], прызавы фонд $220 тыс.). Раней Вікторыя 4 разы доходзіла да фіналаў падобных турніраў. У сярэдзіне студзеня 2008 года Азаранка заняла ў сусветным рейтынгу 14-ю пазіцыю.
Ананімны ўдзельнік