Марыс Равель: Розніца паміж версіямі

2 413 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
}}
'''Жазеф Марыс Равель'''<ref name=pr>Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.191.</ref> (фр. Joseph Maurice Ravel, [[7 сакавіка]] [[1875]] - [[28 снежня]] [[1937]]) — [[Францыя|французскі]] [[кампазітар]]-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфардскага ўніверсітэта]] (1929).
 
== Творчасць ==
Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам [[К. Дэбюсі]], а таксама рускіх кампазітараў, асабліва [[М. Мусаргскі|М. Мусаргскага]] (з [[І. Стравінскі]]м М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў [[Парыж]]ы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).
 
У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.
 
Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.
 
Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.
 
== Сачыненні==
* «Іспанскі час», опера (1907)
* «Начны Гаспар», або «Прывіды ночы» для фартэпіяна (1908)
* «Дафніс і Хлоя"», балет (1912)
* «Магіла Купера» (1917)
* "«Дзіця і чараўніцтва», опера (1925)
* «Балеро» для сімфанічнага аркестра (1928)
* Канцэрт № 1 соль мажор для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра
* Канцэрт № 2 рэ мажор для фартэпіяна (левай рукі) і сімфанічнага аркестра, прысвечаны Паўлю Вітгенштэйна
* «Цыганка» для скрыпкі з аркестрам
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
{{DEFAULTSORT:Равель}}
* Мазанік В. Равель // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
 
== Спасылкі ==
{{вікіцытатнік|Морыс Равель}}
* {{IMSLP|id=Ravel%2C_Maurice|cname=Морыс Равель}}
 
{{DEFAULTSORT:Равель}}
[[Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аквітаніі]]