Рыхард Вагнер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ba:Рихард Вагнер
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Рыхард Вагнер нарадзіўся [[22 мая]] [[1813]] у [[Лейпцыг|Лейпцыгу]], як дзявятае дзіця ў сям'і [[паліцыя|паліцэйскага]] [[чыноўнік]]а [[Карл Фрыдрых Вагнер|Карла Фрыдрыха Вагнера]] і [[Ёхана Роза Вагнер|Ёханы Розы Вагнер]]. Глава сям'і памёр ад [[тыф]]у, калі Рыхарду было толькі 6 месяцаў з дня нараджэння, пасля чаго маці пачала жыць з [[акцёр]]ам і драматургам [[Людвіг Гаер|Людвігам Гаерам]], які быў адным з сяброў [[Карл Вагнер|Карла Вагнера]]. У [[1814]] [[Ёхана Роза Вагнер|Ёхана]] выходзіць замуж за [[Людвіг Гаер|Людвіга Гаера]] і пераяжджае з сям'ёй у [[Дрэздэн]]. На працягу першых 14 гадоў свайго жыцця Рыхард Вагнер быў вядомы як Вільгельм Рыхард Гейер.
 
Дзяцінства Рыхарда не было шчаслівым: ён часта хварэў, яго сям'я пераяжджала з месца на месца, у выніку чаго Вільгельм вучыўся ў розных [[школа]]х у розных [[горад|гарадах]]. Аднак насуперак гэтаму Вагнер прачытаў шмат класічнай і сучаснай літаратуры, быў зачараваны аперэтамі [[K. M. Вебер]]а. У яго праяўляецца здольнасць у тэатральна-драматычнай форме - пад уплывам свайго другога бацькі, ён нават прымае ўдзел у спектаклях. Моцна цікавіца [[палітыка]]й і [[філасофія]]й. У [[люты]]м [[1831|1831 г.]] паступае ва [[універсітэт Лейпцыга|ўніверсітэт Лейпцыга]], а незадоўга да гэтага піша свой першы твор - уверцюра-бемоль мажор.
 
Ва [[універсітэт|ўніверсітэце]] Вагнер слухае лекцыі па [[філасофія|філасофіі]] і [[эстэтыка|эстэтыкі]], займаецца [[музыка]]й у [[Вайлінг]]а. На працягу гэтага перыяду ён пападае ў круг [[Польшча|польскіх]] рэвалюцыянераў-выгнанікаў, у [[1832]] суправаджае графа Тышкевіча падчас паездкі ў [[Маравія|Маравію]], а адтуль адпраўляецца ў [[Вена|Вену]]. У [[ПргаПрага|Празе]] рэпетыруе сваю першую [[сімфонія|сімфонію]], а [[10 студзеня]] [[1833]] выступае з ёю ў [[Лейпцыг|Лейпцызе]]у.
 
=== Выгнанне ===