Лукая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
 
==Асаблівасці культуры==
[[іспанцы|Іспанцы]] апісвалі [[індзейцы|індзейцаў]] лукая як вельмі прыгожых і далікатных. [[Вопратка]] ў іх была даволі сціплая. Дзяўчыны, якія дасягалі сталага ўзросту, насілі [[бавоўна|баваўняныя]] спадніцы, а мужчыны - насцегнавыя повязі з [[ліст|лісця]]. Упрыгожваліся галаўнымі повязямі, [[пяро|пер'ем]] [[птушкі|птушак]], [[ракавіна малюскаў|ракавінамі]], [[карал]]амі. Былі вядомы [[татуіроўка]] і плясканне галавы ў дзяцей. Галоўнымі заняткамі лукая былі [[рыбалоўства]], [[земляробства]], [[збіральніцтва]] і [[паляванне]]. Прычым, з-за адноснай беднасці [[прырода|прыроды]] малых [[востраў|астравоў]] збіральніцтва і паляванне не маглі адыгрываць надзвычай важнай ролі. Але лукая здолелі адаптавацца да мясцовых умоў жыцця.
 
Галоўнымі заняткамі лукая былі [[рыбалоўства]], [[земляробства]], [[збіральніцтва]] і [[паляванне]]. Прычым, з-за адноснай беднасці [[прырода|прыроды]] малых [[востраў|астравоў]] збіральніцтва і паляванне не маглі адыгрываць надзвычай важнай ролі. Але лукая здолелі адаптавацца да мясцовых умоў жыцця.
 
[[археалогія|Археалагічныя]] знаходкі на невялікім [[Востраў Сан-Сальвадор|востраве Сан-Сальвадор]] сведчаць пра тое, што індзейцы з'явіліся на ім прыкладна ў [[600]] г. н. э. і стварылі каля 40 невялікіх паселішчаў. Паселішчы будавалі у 150 - 200 м ад [[Атлантычны акіян|акіяна]] або каля ўнутраных [[лагуна|лагун]], звычайна на [[пясок|пясчаных]] выдмах. Былі знойдзены рэшткі [[медзь|медзі]] і натуральнага [[шкло|шкла]], якія на астравах не здабываюцца, што кажа пра сталыя кантакты лукая з вонкавым светам. Лукая таксама рабілі [[кераміка|керамічныя]] пасудзіны, якія апрацоўвалі з дапамогай [[попел]]у і ракавін. Недахоп сыравіны для керамікі рабіў яе надзвычай каштоўнай. Ажыццяўляўся менавы [[гандаль]] керамічнымі вырабамі з іншымі астравамі. Каля паселішчаў знойдзены смеццевыя ямы з вялікай колькасцю ракавін малюскаў і костак [[рыбы|рыб]]. На агародах вырошчвалі [[гарбуз]]ы, [[батат]], [[тытунь]], баваўняннік.