Лукая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
Пра [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні лукая вядома мала. Хутчэй за ўсё, яны мелі шмат агульнага з рэлігіяй [[таіна]]. Знойдзены [[рытуал]]ьныя [[драўніна|драўляныя]] статуэткі, а таксама рытуальныя месцы ''духа''. Мяркуецца, што правядзеннем абрадаў займаліся правадыры-[[касік]]і.
 
==Выміранне==
Заняпад [[культура|культуры]] таіна адбыўся на працягу ўсяго аднаго пакалення пасля таго, як [[12 кастрычніка]] [[1492]] г. [[Хрыстафор Калумб]] дасягнуў першага адкрытага ім у [[Новы Свет|Новым Свеце]] [[востраў Сан-Сальвадор|вострава Сан-Сальвадор]]. Сутыкненне з еўрапейскай цывілізацыяй магло выклікаць распаўсюджанне [[эпідэмія|эпідэмічных захворванняў]]. Індзейцы таіна вывозіліся [[Іспанія|іспанцамі]] для працы на [[востраў Гаіці|Гаіці]] і [[востраў Маргарыта]]. Таіна асабліва цаніліся як лаўцы [[жэмчуг]]у. У [[1500]] г. [[Амерыга Веспучы]] захапіў і прывёз у [[Іспанія|Іспанію]] ў якасці рабоў 232 тубыльца з [[Багамскія Астравы|Багамаў]].
 
У [[1520]] г. іспанскі кароль запатрабаваў ад губернатара Гаіці выратаваць выжылых карэнных насельнікаў Багамаў і даставіць іх на Гаіці. Было знойдзена толькі 11 чалавек, якія пазней змяшаліся з насельнікамі [[Антыльскія астравы|Антылаў]].
 
==Спасылкі==