Свята-Троіцкая царква (Янавічы, 1885): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged dead-end.
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
'''[[Янавічы|Янавіцкая]] Свята-Троіцкая царква'''. Пабудавана ў [[1885]] з цэглы, у [[1904]] адрамантавана. На [[1910]] ацэньвалася ў 25 000 руб. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны зрам са званіцай меў памеры 14х8х4 сажні. У яго сілуэце панавалі 2 цыбульчатыя купалы над званіцай і бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Атынкаваныя фасады чляніліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзвярамі. Унутры атынкаваныя сцены былі пакрыты алейным роспісам на біблейскія сюжэты, выявамі святых. Апсіду вылучаў іканастас мастацкай работы (12х10 аршынаў, ацэнены ў 4000 руб.). У [[1884]] пры царкве пабудавана драўляная мужчынская, у [[1908]] – жаночая аднакласная царкоўнапрыходскія школы. У [[1902]] пабудавана мураваная двухпавярховая двухкласная царкоўнапрыходская школа.