Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
== Добрыя/Абраныя ў іншых Віксах ==
Перанёс на [http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F:%D0%A4%D0%BE%D1%80%D1%83%D0%BC#.7B.7B.D0.94.D0.BE.D0.B1.D1.80.D1.8B_.D0.B0.D1.80.D1.82.D1.8B.D0.BA.D1.83.D0.BB_.D0.BA.D0.BB.D0.B0.D1.81.D1.96.D1.87.D0.BD.D1.8B.D0.BC_.D0.BF.D1.80.D0.B0.D0.B2.D0.B0.D0.BF.D1.96.D1.81.D0.B0.D0.BC.7D.7D Форум] --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 16:19, 22 лютага 2013 (UTC)
 
== Дзе ж тая беларуская млявасць і абыякавасць да жыцця? ==
 
Шаноўны, удзельнік і калега, я вельмі шкадую, што Вы пакідаеце праект бе-Вікі! Няўжо ўсё так усё незваротна? Я вельмі шаную Вашу працу. // Хацелася б выказаць Вам свае думкі і думку [[Арсень Ліс|Арсеня Ліса]], доктара філалагічных навук і супрацоўніка (пакуль) Акадэміі навук, з якім я знаёмы і размаўляў на многія тэмы. Арсень Ліс яшчэ ў 1966 выдаў кнігу пра Браніслава Тарашкевіча, бо даўно займаецца даследаваннем гісторыі беларускай інтэлігенцыі і філалогіяй, вядома ж. Ён шануе ўсю філалагічную спадчыну. І думаю, што не апошні ён эксперт у беларускай філалогіі. Прыймаў чынны ўдзел, напрыклад, у нядаўнім святкаванні ўгодкаў Багушэвіча і ўстаноўцы помніка ў Смаргоні. // Я пытаўся ў яго, што ён думае наконт шляхоў развіцця беларускай мовы і якое яго стаўленне да тарашкевіцы. (Пра тарашкевіцу ўжо выказваўся публічна: гл. [http://www.nn.by/?c=arprint&i=23162]). Ён выказаўся, што Тарашкевіч стварыў амаль усю сучасную філалагічную тэрміналогію (што захавалася), але тыя правілы граматыкі і лексічны набор Тарашкевіч не лічыў канчатковымі. Арсень Ліс выказаўся, што мова ствараецца не толькі прафесійнымі філолагамі, аматарамі-філолагамі ці шырокімі коламі грамадства (што, канешне, аказвае свой уплыў), а ў першую чаргу літаратарамі. Бо на тое яна і літаратурная беларуская мова, што ствараецца літаратарамі. А ў аснове сучаснай беларускай мовы ляжаць творы не Пацюпы, а Купалы і Коласа (і іншых літаратараў-класікаў, вядома). І таму, калі карыстацца лексікай у школьнай сістэме, якая прапануецца Пацюпай ці іншымі людзьмі, то мова твораў класікаў (Коласа, Купалы і інш.) будзе незразумелай. Філалагічная традыцыя, якая ішла ад мовы Буднага, Статутаў ВКЛ і інш., і так была перарвана -- у канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. стваралася новая беларуская літаратурная мова, якая "не заўсёды мае супольнага" з мовай Статутаў. Навошта ж яшчэ раз ірваць філалагічную традыцыю і карыстацца рэдкаўжывальнай і малазразумелай лексікай (ад Пацюпы і іншых). У Акадэміі навук працавала калісь доктар філалагічных навук Алена Аляксандраўна Яскевіч, якая на працягу, напэўна 10 год, займалася цікавай тэмай, галоўным чынам, па ўласнай ініцыятыве. Яна спрабавала не ствараць новую літаратурную мову зараз, праводзячы радыкальныя рэформы і рэвалюцыі ў літаратурнай мове (асабліва ў лексіцы, нацягваючы туды дыялектызмаў, каб адасоблівацца ад "расейскай"), а, наадварот, навесці масты (як у лексіцы, так і граматыцы) з парванай традыцыяй старабеларускай літаратурнай мовай (гл. яе працы "Старабеларускія граматыкі", "Старабеларускія лексіконы" і іншыя публікацыі). Прычым рабіць усё скальпельна, аглядна, бяручы за аснову ж літаратурную мову канца ХІХ-пачатку ХХ ст., бо яе аб'ём большы, чым "старабеларускай". І запазычваць формы выбарачна, з цвярозым сэнсам, мастацкім і мілагучным густам. Думаю, што не апошнія ў нас прафесійныя філолагі ў свеце і справіліся б з тымі задачамі. Хай ужо прафесіяналы робяць сваю справу. Шкада, але Яскевіч ужо не працуе ў Акадэміі і з'ехала за мяжу. // Выкажу сваю думку, што не трэба рабіць радыкальных захадаў зараз ні мне, ні Вам, ні кому. Калі хто хоча, як мага болей адрознівацца ад рускіх, то можна ж пігментацыю скуры змяніць і стаць негроідам. // Думаю, што з часам усё усталюецца лепей. // А што да палітыкі адміністратараў бе-Вікіпедыі, то вядома, што яны (адміны) не дасканалыя людзі. (Я таксама не дасканалы). Не паспее хто стварыць артыкул у энцыклапедыі, то рэагуюць імгненна: калі "кволенькі", то адразу да выдалення. Праўкі праглядаюцца аператыўна, вандалізм адкатваюць адразу. У рускамоўным раздзеле праўкі месяцамі бываюць недагледжанымі -- а тут... Так і сам сябе запытваеш, дзе ж тая беларуская млявасць і абыякавасць да жыцця? "Жвавыя як тыя палякі" тыя адміністратары бе-Вікіпедыі. Вось JerzyKundrat і то далікатнейшы. // Мне таксама некаторыя рэчы не падабаюцца і падаюцца не зразумелымі. Чаму, вось, артыкул пра Прылукі называецца "Аграгарадок Прылукі". Калі ўпершыню пабачыў такое, то першая рэакцыя была ўжо не памятаю якая, але не станоўчая. І хіба ў сеціве хто будзе шукаць інфу пра Прылукі, уводзячы ў "вышуковіку" выраз "Аграгарадок Прылукі"? Аднак я не пайшоў на радыкальныя змены, а проста падправіў некаторыя недарэчнасці ў артыкуле. Нават пра сябе падумаў, можа, стварыць артыкул "Кампазітар Людвіг ван Бетховен", "Чалавек Арсень Ліс" і г.д. Але адмовіўся ад такіх жартаў, бо хацелася дапамагчы праекту, а не кідаць у яго камяні з-за таго, што ў бе-Вікі шмат недахопаў. // Я ўдзячны адмінам бе-Вікі, што, нягледзячы на воз іх недахопаў, яны падтрымліваюць (некаторыя нават гад'''а'''мі) (абсалютна задарма, шэйгаючы акіянамі свой вольны час і нервы) гэты праект -- хоць у такім выглядзе, якім ён існуе. // І няўжо на сучасным этапе развіцця бе-Вікіпедыі трэба звяртаць увагу на дробязі, недарэчнасці і прапаноўваць радыкальныя ініцыятывы? Супольнасць і так кволая, трэба з павагай адносіцца да ўсіх, нават да прыхільнікаў "тарашкевіцы". Прыдзе час -- праблемы будуць вырашаны. Будзем спадзявацца, што з дапамогай прафесійных філолагаў (да якіх я не належу)// А пра распыленне сіл? Дык і там, і там яны кволыя. У "тарашкевічаў" яны нават слабейшыя. // З усёй павагай да Вас, Вашага ўкладу і надзеяй, што вернецца Вашая беларуская млявасць і прыбавіцца "польская жвавасць", што пачытаецце напрацоўкі Алены Яскевіч.--[[Удзельнік:Pracar|Pracar]] ([[Размовы з удзельнікам:Pracar|размовы]]) 12:40, 23 лютага 2013 (UTC)