Барэады: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Барэады''' — персанажы грэчаскіх міфаў і легенд:, сыны Барэя і Арэйфіі; уя...
(Няма розніцы)

Версія ад 23:44, 26 красавіка 2008

Барэады — персанажы грэчаскіх міфаў і легенд:, сыны Барэя і Арэйфіі; уяўляліся акрыленымі.

Прымалі ўдзел у паходзе арганаўтаў, падчас якога, прыбыўшы ў фракійскі Салмідэс да цара Фінея, вызвалілі сваю сястру Клеапатру, жонку Фінея, з яе сынамі, з вязніцы, куды яна была пасаджаная мужам па напутствам другой яго жонкі . Па іншай версіі падання, яны вызвалілі самога Фінея ад гарпій, за што Фіней паведаміў арганаўтам, як мінуць Сімплегады. Паводле некаторых паданняў Барэады загінулі, пераследваючы гарпій, а па іншых паданнях былі забітыя Гераклам, на в. Тэнас, дзе паказвалі іх магільні. Казалі, што адна з калон, стаялых на гэтых магільнях, круцілася пры павеве паўночнага ветру (Барэя).