Ян Вісліцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: es:Joannis Vislicensis
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ян Вісліцкі''' (~[[каля 1485]]-[[1490]] — [[1520]]), сярэднявечны літаратар і, паэт-лацініст. З паходжання [[русіны|русін]]<ref>Паводле актаў Кракаўскага ун-та.</ref> з нязнатнайВКЛ сям'і, відаць, з нейкага паселішча над рПольшчы. Вісліцай. Скончыў [[Ягелонскі універсітэт]] у Кракаве (1506), працаваў там магістрам (1510—1512).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Галоўны твор — паэма «Пруская вайна» (1516). Таксама вершаваныя «Ода да караля Сігізмунда», «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі», «Эпіграма на зайдзросніка».
Сын небагатага шляхціча. Ян Вісліцкі нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснай Літвы паміж Клецкам і Пінскам, дзе цячэ [[рака Вісліца]]. Іншыя даследчыкі лічаць месцам яго нараджэння Польшчу.
 
Скончыў [[Ягелонскі ўніверсітэт]] у [[Кракаў|Кракаве]], уваходзіў там у літаратурны гурток прафесара Паўла Русіна, атрымаў вучоныя ступені бакалаўра і магістра свабодных мастацтваў. У 1510—12 працаваў там жа магістрам (у актах пазначаны як «русін»). Ян Вісліцкі чытаў студэнтам курсы па філасофіі [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], матэматыцы [[Эўклід]]а, рыторыцы [[Цыцэрон]]а.
Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры перыяду [[Адраджэнне|Адраджэння]].
 
Апублікаваў у Кракаве новалацінскую паэму «Пруская вайна», прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам у [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве]] (1410) аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы.
{{зноскі}}
 
== Творчасць ==
{{літ|1=|Лойка. Старабеларуская літаратура.|Від=Б}}
Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).
 
Аўтар эпічнай гістарычнай паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой ўславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.
 
Паэма складаецца з трох частак, альбо, паводле тагачаснай тэрміналогіі, з трох кніг. Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I]], яго слаўнага дзеда [[Ягайла|Ягайлы]], дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх метафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных міфаў пра сармацкае паходжанне славянскіх народаў.
 
Другая, цэнтральная, частка паэмы анатавана аўтарам так: «Кніга другая пакажа Літвы лясістай прасторы, слаўны народ той, адкуль мужны Ягайла пайшоў». Яна прысвечана гісторыі заваявання крыжакамі прусаў, апісанню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна да сваіх суседзяў, падрыхтоўцы і ходу самой Грунвальдскай бітвы, якая скончылася перамогай аб'яднаных сіл саюзнікаў пад кіраўніцтвам караля Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. У якасці гістарычных крыніц паэт выкарыстаў «Гісторыю Польшчы» [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]], лісты караля Ягайлы, народныя легенды і гістарычныя паданні. У апісанні войнаў Ян Вісліцкі выкарыстаў вопыт антычнай паэзіі, імітацыю язычніцкай міфалогіі, ствараючы вобразы-эўфемізмы: збожжа — дары Цэрэры, пачалася вайна — «Марс жорсткі паўстаў». Ён добра ведаў народную паэтыку, карыстаўся ёю, апісваючы напады крыжакоў на польскія землі.
 
Трэцяя частка паэмы «Пруская вайна» прысвечана шлюбу Ягайлы, які не меў дынастычнага наступніка, з беларускай князёўнай [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]]. Яна, кажа паэт, «чароўная німфа ў краіне русінаў, Боская німфа — найпрыгажэйшая ў свеце дзяўчына». Поруч з урачыстым аратарскім стылем тут ёсць пастаральныя матывы, дасціпныя эўфімізмы, напрыклад, пра тое, як Юпітэр турбаваў алімпійскіх багоў, «шукаючы князю сівому сужонку». Па кантрасту з гераічнымі вобразамі слаўных рыцараў папярэдняй часткі паэмы ўвага перанесена на лірычную тэму — песню пра любіміцу народа, добрую шляхцянку слаўнага роду Гальшанскіх, што красою сваёю пераўзышла грэчаскіх багінь і німфаў. На вяселле Юпітэр склікае ўсіх алімпійцаў: багіня Юнона абяцае маладой шчасце і багацце, Мінеўра гарантуе яе дзецям мудрасць, а Марс зычыць усёй дынастыі ваенную славу. Урэшце багіня кахання прыводзіць на вяселле «німфу русінаў» Соньку. Народ славіць каралеўскі шлюб радаснымі песнямі, музыкай, гучаць ліры і гуслі.
 
Трохчасткавая кампазіцыя нагадвае структуру музычнай сімфоніі, створанай сродкамі антычнай паэтыкі, якая тут спалучаецца з хрысціянскім рамантызмам, сярэднявечным духам рыцарства і фальклорнай маляўнічасцю. Яну Вісліцкі стаў пачынальнікам свецкай плыні ў эпічнай паэзіі Польшчы, Літвы і Беларусі, прыбранай у антычныя строі — класічную латынь. Вялікую гістарычную падзею, рыцарскія подзвігі Ягайлы і Вітаўта паэт падсвяціў святлом любові да сваёй радзімы. Вопыт Яна Вісліцкага, верагодна, выкарыстаў аўтар ліра-эпічнай паэмы «Песня пра зубра» (1522) [[Мікола Гусоўскі]].
 
Паэма двойчы перавыдавалася ў Польшчы ў (1887 і 1933). Поўны пераклад паэмы на беларускую мову ўпершыню ажыццявіла [[Ж. Некрашэвіч]] (апубл. 1997).
 
== Беларускія пераклады ==
* Пруская вайна // Маладосць. 1997. № 12.
 
== Літаратура ==
* Парэцкі Я. Ян Вісліцкі. — Мн., 1991.
* Конан У., Кавалёў С. На парозе Новага часу // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. — 3-е выд. — Мн., 2010. ISBN 978-985-08-1166-0.
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Вісліцкі Ян}}
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]