Адкрыць галоўнае меню

Змены

98 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[[File:Bay of Fundy.jpg|thumb|Заліў ФандыФандзі ў час прыліву і адліву]]
'''Прылівы і адлівы''' — перыядычныя ваганні ўзроўню [[акіян]]а (мора), абумоўленыя сіламі прыцяжэння [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]] і [[Сонца]] ў спалучэнні з цэнтрабежнымі сіламі.
 
Найвышэйшы ўзровень у час прыліву называюць поўнай вадой, ніжэйшы ў час адліву — малой вадой. У залежнасці ад перыяду адрозніваюць прылівы і адлівы паўсутачныя, сутачныя і мяшаныя (няправільныя). Пры паўсутачных прылівах назіраюцца 2 поўныя вады і 2 малыя, пры сутачных — 1 поўная і 1 малая вада. Пры мяшаных найбольш пашыраны няправільныя паўсутачныя і няправільныя сутачныя прылівы.
 
Велічыня прыліваў у адкрытым акіяне да 1 м, у залівах і бухтах, берагі якіх паступова звужаюцца, пад'ём вады дасягае 18 м ([[заліў ФандыФандзі]] ў Атлантычным акіяне каля берагоў Канады). Звычайнавыя вышыні прыліваў каля берагоў акіянаў 2—4 м, ва ўнутраных морах ([[Чорнае мора|Чорнае]], [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]]) некалькі сантыметраў.
 
Энергія прыліваў можа выкарыстоўвацца на [[прыліўная электрастанцыя|прыліўных электрастанцыях]].
У выніку зямных прыліваў адбываюцца вертыкальныя плаўныя зрушэнні паверхні да 50 см, змены сілы цяжару да 0,25x10<sup>-5</sup> м/с&sup2; на экватары і іншыя з'явы, вывучэнне якіх дазваляе даследаваць унутраную будову Зямлі і асаблівасці будовы зямной кары.
 
Атмасферныя прылівы выклікаюць паўсутачныя змены [[атмасферны ціск|атмасфернага ціску]] і адыгрываюць вялікую ролю ў дынаміцы верхняй атмасферы.
 
== Літаратура ==