Унутраная эміграцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
== Гісторыя з'явы ==
Тэрмін "унутраная эміграцыя" не з'яўляецца савецкім. Ён узнік яшчэ задоўга да ўзнікнення савецкай улады і [[СССР]].
[[Дэльфіна дэ Жырардэн]] ў 1838 г. апублікавала эсэ "Унутраная эміграцыя" (L'émigration intйrieureintérieure), у якім апісываліся погляды некаторых французскіх манархістаў, нязгодных з рэжымам [[Ліпеньская манархія|Ліпеньскай манархіі]]<ref>[http://magazines.russ.ru/nlo/2011/110/m52-pr.html Построение собственного образа: русские и французские варианты]</ref>. Таксама гэты тэрмін шырока прымянялі да поглядаў творчай інтэлігенцыі [[Германія|Германіі]] часоў нацыстскай дыктатуры<ref>К. Душенко. Цитаты из русской истории. // Эксмо, 2005, стр. 89 (Гл. «Троцкий»)</ref>.
 
У Савецкім Саюзе з [[1923]] г. тэрмін "унутраны эмігрант" выкарыстоўся як абвінавачванне ў контр-рэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасці. Яго прымянялі да дзеячоў культуры, якія не падтрымлівалі савецкую ідэялогію, і таму лічыліся небяспечнымі для савецкага ладу. Напрыклад, ва ўнутранай эміграцыі абвінавачвалі паетэсу Ахматаву<ref>[http://www.tolerance.ru/vek-tol/1-0-ivanov.html Е.Иванова. Феномен внутренней эмиграции.]</ref>. Таксама гэты тэрмін да сябе прымянялі прадстаўнікі інтэлігенцыі, поўнасцю ці часткова нязгодныя з палітыкай савецкай улады, але не маючыя жадання з ёй змагацца. (Нярэдка іх пратэст выражаўся ў выбары прафесіі [[дворнік]]а, фатографа, качагара, пры наяўнасці вышэйшай адукацыі ці навуковай ступені).