Сапфо: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
У старажытнасці існавала шмат паданняў пра стасункі паэткі і яе сябровак і абраннікаў. Да такіх паданняў адносіцца гісторыя пра каханне Сапфо да юнака Фаона, які адмовіў ёй, праз што яна нібыта кінулася ў мора з Леўкадскай стромы ў Акарнаніі. Часам у абраннікі Сапфо залічваюць нават Анакрэонта (які жыў на 60 гадоў пазней за яе) і Архілоха з Гіпанактам (іх жыцці раздзеленыя прамежкам у 150 гадоў).
 
== Творчасць ==
Сапфо пісала вершы, якія былі прызначаныя для выканання ў вузкім коле фіяса, а таксама творы, разлічаныя на шырокую аўдыторыю, напрыклад, эпіталаміі, традыцыйныя вясельныя песні, якія адлюстроўваюць развітанне нявесты з дзявоцтвам, прызначаныя для выканання хорам юнакоў і дзяўчат перад уваходам у шлюбны пакой.
 
Мяркуецца, што гімны Сапфо не мелі дачынення да культу і вылучаліся суб'ектыўным характарам. Іх называлі заклікальнымі (κλητικόι), бо кожны з іх быў звернуты да якога-небудзь бога. Апроч таго, Сапфо прыпісваюць элегіі і эпіграмы.
 
Складзеныя ў александрыйскі перыяд корпус твораў Сапфо налічваў 9 кніг, размешчаных часткова паводле метрыкі, часткова паводле віду [[мелас]]а.
 
Сапфо ўвяла ў вершаскладанне некалькі рытмічных узораў (напрыклад, так званыя вялікая і малая сапфічныя строфы), якія высока цаніліся і яе сучаснікамі, і паэтамі пазнейшага часу (напрыклад, Катулам і [[Гарацый|Гарацыем]]).
 
Паэзія Сапфо высока цанілася яшчэ ў старажытны час. Салон, пачуўшы на бяседзе адзін з вершаў Сапфо, адразу ж вывучыў яго, дадаўшы, што хацеў бы памерці, не ведаючы яго на памяць. [[Сакрат]] называў яе сваёй настаўніцаў у справах любові, Платон (у адной з прыпісаных яму эпіграмаў) – дзясятай музай. Паэзія Сапфо значна паўплывала на Катула і Гарацыя.
 
== Тэксты ==
Складзены ў александрыйскі перыяд корпус твораў Сапфо налічваў 9 кніг, размешчаных збольшага па метрычных рубрыках, збольшага па відах [[мелас]]а. З твораў Сапфо да нашага часу дайшло каля 170 фрагментаў, у тым ліку адзін верш цалкам. Асаблівай увагі заслугоўваюць наступныя фрагменты (паводле 4-га выдання Бергка):
* 1-ы, адзіны цэлы верш Сапфо, які дайшоў да нас, дзе паэтэса, скардзіцца на абыякавасць да яе дзяўчыны, заклікае на дапамогу Афрадыту;
* 2-і, у якім паэтэса, якая пакутуе ад рэўнасцю, раскрывае свае пачуцці (51-ы верш Катула ўяўляе сабой злёгку зменены пераклад гэтага фрагмента);