Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
{{АГ-медаль|Бронза|Летнія|2012|[[Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 — жаночы адзіночны турнір|Адзіночны разрад]]}}
{{АГ-ніз}}
'''Вікторыя Фёдараўна Азаранка''' ({{ДН|31|7|1989}}, [[Мінск]]) — беларуская [[тэніс]]істка. Былая першая ракетка свету сярод юніёрак, пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага Шлема. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010). Алімпійская чэмпіёнка 2012 у міксце і бронзавы прызёр Гульняў-2012 у жаночым адзіночным разрадзе. Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе. Першая беларуская тэнісістка - пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
 
== Біяграфія ==
Радок 58:
4 красавiка 2009 года найлепшая беларуская тэнісістка стала пераможцаю турніру WTA ў [[Маямі]] з прызавым фондам $4,5 млн. Пасля гэтага ў рэйтынгу WTA яна перамясцілася на 8-ю пазіцыю. Па выніках 2009 года ў рэйтынг-лісце WTA Вікторыя Азаранка заняла 7-е месца.
 
У сезоне-2010 у студзені Вікторыя дайшла да чвэрцьфіналу турніру ў Сіднэі, прайграўшы расіянцы Алене Дзяменцьевай, на Адкрытым чампіянаце Аўстраліі на чвэрцьфінальнай стадыі саступіла ва ўпартым трохсэтавым паядынку Сярэне Уільямс, а ў лютым на турніры ў Дубаі дайшла да фіналу, дзе прайграла былой першай ракетцы свету Вінус Уільямс. 1 жніўня 2010 года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам $700 тыс. 24 кастрычніка ў Маскве беларуская тэнісістка выйграла Кубак Крамля.
 
2 красавіка 2011 года Вікторыя Азаранка ў другі раз стала пераможцай на буйным турніры ў амерыканскім Маямі, пасля чаго ўзнялася на 6-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. 10 красавіка яна выйграла тэнісны турнір з прызавым фондам $220 тыс. у іспанскай Марбэллі і ўпершыню ў кар'еры заняла 5-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу. На Уімблдоне Вікторыя дайшла да паўфіналу, ау якім саступіла ў трох сэтах чэшцы Петры Квітавай. У верасні 2011 года Азаранка ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным рейтынгу WTA. На Выніковым чампіянаце Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Стамбуле Вікторыя Азаранка дайшла да фіналу, дзе зноў саступіла чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай.
 
13 студзеня [[2012]] года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у [[Горад Сіднэй|Сіднэі]] ([[Аўстралія]]) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня [[2012]] года выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі - пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (першаю беларускаю ў фінале турніраў Вялікага Шлема была Наталля Зверава). У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З [[30 студзеня]] па [[10 чэрвеня]] [[2012]] года Азаранка ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд Вікторыя выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір прэм'ер-катэгорыі Premier Mandatory ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з сярэдзіны вясны назіралася пагаршэнне вынікаў. У турніры катэгорыі Premier Series у Штутгарце (ФРГ) Вікторыя дайшла да фіналу, у якім упершыню за доўгі час саступіла Марыі Шарапавай. У прадстаўнічым турніры катэгорыі Premier Mandatory ў Мадрыдзе Азаранка зноў дайшла да фінальнай стадыі, але зноў прайграла, тым разам Сярэне ВікторыіУільямс. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі (прайграла ў 4 крузе славачцы Дамініцы Цыбулкавай) не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай.
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 года |Алімпійскіх гульнях]] у [[Лондан]]е беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе [[Максім Мірны|Максіма Мірнага]] і Вікторыі Азаранкі выйграла золата - беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, стаўшы першаю тэнісісткаю, у якой атрымалася выйграць два супер-турніры катэгорыі Premier Mandatory за адзін сезон (першы Вікторыя выйграла ў Індыян-Уэлсе), а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. На Выніковым чампіянаце ў Стамбуле Азаранка спынілася на стадыі паўфіналу, прайграўшы Марыі Шарапавай, але нягледзячы на гэта, захавала за сабою тытул лідара сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.
 
26 студзеня [[2013]] года Вікторыя Азаранка другі раз запар выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала за перамогу новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка - на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень - гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры і трэці - сярод дзейсных спартсменак (Сярэна Уільямс - 124 тыдні, Каралін Вазняцкі - 67 тыдняў).
Радок 86:
* 2013 — Адкрыты чампіянат Аўстраліі (Мельбурн, Аўстралія)
* 2013 - Доха (Катар)
 
== '''Перамогі ў турнірах WTA Tour у парным разрадзе''' ==
:
 
* 2006 — Ташкент (Узбекістан) - у пары з Таццянай Пучак
* 2009 — Мэмфіс (ЗША)- у пары з Каралін Вазняцкі
* 2009 — Індыян-Уэлс (ЗША) - у пары з Верай Званаровай
* 2010 — Цынцынаці (ЗША) - у пары з Марыяй Кірыленкай
* 2011 — Мадрыд (Іспанія) - у пары з Марыяй Кірыленкай
* 2011 — Стэнфард (ЗША) - у пары з Марыяй Кірыленкай
 
== '''Перамогі ў змяшаным парным разрадзе''' ==
:
* 2007 — Адкрыты чампіянат ЗША - у пары з Максімам Мірным
* 2008 — Адкрыты чампіянат Францыі - у пары з Бобам Браянам
* 2012 — Алімпійскія гульні ў Лондане - у пары з Максімам Мірным
 
== Літаратура ==