Аляксей Зарыцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксей ЗАРЫЦКІ''' ({{ДН|22|3|1911}}, Хоцімск Магілеўскай вобл. — {{ДС|29|10|1987}}) — беларускі паэ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аляксей ЗАРЫЦКІ''' ({{ДН|22|3|1911}}, [[Хоцімск]] Магілеўскай вобл. — {{ДС|29|10|1987}}) — беларускі [[паэт]], [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і служачага. У 1928 скончыў сярэднюю школу ў [[Бабруйск]]у, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 служыў у Савецкай Арміі. у 1941-42 удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, памочнік начальніка разведаддзела штаба паветрана-дэсантнага корпуса. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]]. Член СП СССР з 1935 года.
 
== Творчасць ==
Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 выдадзена кніга апавяданняў на рускай мове «Вересковый мед», У 1985 — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.