Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі''' ({{ДН|6|1|1912}}, Чавусы–{{ДС|6|12|1978}}) — беларускі юрыст. == Бія...'
 
Радок 4:
Працоўную дзейнасць пачаў рахункаводам калгаса. З 1938 г. служыў у радах Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пры абароне Масквы быў цяжка паранены. У 1943–1944 гг. працаваў ва ўпраўленні кадраў Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
 
Закончыўшы гадавыя ленінскія курсы пры ЦК ВКП(б), у 1945 г. вярнуўся на беларускую зямлю. З 1945 па 1948 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў апараце ЦК КПБ. У 1946 г. закончыў [[MacкоўскіМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава]]. У 1951 г. завяршыў вучобу ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС i aбapaніў кандыдацкую дысертацыю.
 
Навуковую дзейнасць прысвяціў юрыдычнай навуцы. Кіраваў сектарам права Інстытута філасофіі АН БССР, аддзелам прававых навук, працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце iмя У.І. Леніна. Асабістую ўвагу ўдзяляў даследаванням, прысвечаным станаўленню i развіццю дзяржаўнасці Беларусі. Па гэтай тэме абараніў доктарскую дысертацыю. Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана калектыўная праца – двухтомнік “Гісторыя дзяржавы i права Беларускай ССР”.