Алесь Емяльянаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў''' ({{ДН|20|3|1952}} г., вёска Забалацце, Чавускі раён-кас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:07, 27 лютага 2013

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952 г., вёска Забалацце, Чавускі раён-кастрычнік 2005) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 г. закончыў Чавускую СШ №1. З 1969 па 1971 гг. вучыўся ў БСГА. У 1971–1973 гг. служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973–1983 гг. – карэспандэнтам газеты “Чырвоная змена”, “Піянер Белаpyci”, у 1983–1987 гг. – у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 г. – літкансультант СП Беларусі. У 1983 г. завочна закончыў філфак БДУ. З 1990–1991 гг. – старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Творчасць

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 г. Першы верш “Kраіна марской крысы” надрукаваны ў 1968 г. у часопісе “Бярозка”. Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса “Літаратурная Беларусь”. Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса “Буг” Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы “Сугучча” аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменнікаў.

Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі “Ранак поўніцца жыццём”, “Нязжатае поле”, “На падкове дарог”.

Літаратура

  • Галубовіч, Л. Алесь Емяльянаў / Л. Галубовіч // ЛіМ. – 2005. – 14 кастрычні-ка. – С. 15.
  • Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1998. – Т.6. – С. 390.
  • Емяльянаў Аляксандр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1993. – Т.2. – С. 424–425.