Алесь Жыгуноў: Розніца паміж версіямі

беларускі паэт
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў''' (нар. {{ДН|27|11|1954}} года, вёска Тройца, Шклоўскі раё...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:40, 27 лютага 2013

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў (нар. 27 лістапада 1954 года, вёска Тройца, Шклоўскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) – настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 года – карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 – загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты “Шлях перамогі”. З 1989 года працуе ў рэдакцыі раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім.

  • Аўтар зборнікаў вершаў “Матчына вышыванка” (1984),
  • “Мая Тройца” (1993).

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі.-Мн., 1994.-С. 209.