Фелікс Баторын: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Фелікс Баторын''' (нар. {{ДН|||1946}} г., [[Мінск]]) — сучасны беларускі паэт і перакладчык. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]]. Аўтар кніг паэзіі «Раніца», «Зялёны тралейбус», «Я дрэва пасадзіў», «Паглядам акідваю шлях» (2002), «На вуліцы Максіма Багдановіча» (2007), дакументальнае аповесці «Чорны год» (2011). Асобныя творы і нізкі вершаў паэта надрукаваныя ў часопісах "Маладосць", "Полымя", "Дзеяслоў", газеце "Літаратура і Мастацтва". Паэзія Фелікса Баторына вызначаецца гнуткасцю, спеўнасцю мовы, глыбокім філасофскім роздумам, назіральнасцю. У творчасці пераважаюць вершы філасофскай, пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сярод твораў на гістарычную тэматыку можна ўзгадаць паэмы і балады «Граф Тышкевіч», «Рыцар фон Рабенштайн» і інш.
У лірыцы Фелікса Баторына з сярэдзіны 1980-х гадоў усё часцей можна заўважыць незвычайную засяроджанасць на сённяшнім і заўтрашнім дні Бацькаўшчыны, бясконцыя спробы пошукаў адказаў на набаленыя пытанні, пільнае ўзіранне ў чалавека з надзеяй разгадаць таямніцы яго душы, матывы яго ўчынкаў, спробы спазнаць логіку існавання чалавека на зямлі. Усё часцей паэт звяртаецца да біблейскіх матываў (асабліва ў зборніках "Паглядам акідваю шлях" і "На вуліцы Максіма Багдановіча").
 
Дакументальная аповесць «Чорны год» (2011) знаёміць чытача з рэальнымі падзеямі, што адбываліся на Беларусі ў чэрвені-снежні 1941 года. Героі аповесці, з першых дзён вайны трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, спазналі кашмар нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і імкнення змагацца, стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.