Ахлакратыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ахлакратыя''' ({{lang-grc|ὀχλοκρατία}}; ад грэч. ochlos - натоўп + kratos - улада) — улада натоўпу; сітуацыя мяцяжоў, пагромаў, буйных вулічных беспарадкаў, у якіх натоўп выступае гаспадаром становішча. Характарызуецца праяўленнем самых ганебных намераў і дзеянняў (збіванні, бяссудныя [[забойства|забойствы]], бяссэнсавыя разбурэнні) і да т.п. 2) Улада грамадска-палітычных груповак, якія апелююць да [[папулізм|папулісцкіх]] настрояў у іх найбольш прымітыўных варыянтах. Іх палітыка вызначаецца зменлівасцю, імкненнем улавіць і адлюстраваць імгненныя грамадскія настроі. Ахлакраты - гэта пераважна «людзі з народа», якія незадаволены сваім статусам і гатовы да неадкладных дзеянняў. Каб шырокія масы зразумелі іх, ахлакраты крайне спрашчаюць складаныя грамадскія праблемы, імкнуцца справакаваць масавы запал. Недахоп уяўлення, палітычнай кампетэнцыі, няўтольная прага да ўлады, падштурхоўвае іх на разнастайныя ўнутрыпалітычныя і знешнепалітычныя авантуры. Гэта робіць ахлакратыю адной з найбольш небяспечных палітычных з'яў, здольных прывесці грамадства да агульнанацыянальнай катастрофы. Працяглае знаходжанне ахлакратаў ва ўладзе стварае мноства тупіковых сітуацый; іх лавінападобнае назапашванне ў выніку пазбаўляе ахлакратаў улады звычайна прымусовым шляхам.
 
== Літаратура ==