Караль Эмерыкавіч Чапскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
Ажаніўся з графіняй Марыяй-Леанцінай [[Род Пуслоўскіх|Пуслоўскай]] (1870—1965), прадстаўніцай вельмі заможнага і ўплывовага ў ХІХ ст. у Літве і Беларусі каталіцкага роду графаў [[Род Пуслоўскіх|Пуслоўскіх]], які адносіўся да заможнай арыстакратычнай эліты як Беларусі і Літвы, так і ўсёй [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
У [[1890]] граф Караль Чапскі быў выбраны на пасаду гарадскога галавы ў [[Мінск]]у. На той пасадзе быў да [[1901]]. Дзякуючы яго дзейнасці было завершана будаўніцтва дома Мінскага гарадскога тэатра (1890). Яго намаганнямі ў горадзе адкрыты трамвай-конка (1892), першая [[Першая мінская электрастанцыя|гарадская электрастанцыя]] (1895) у стылі неаготыкі, тэлефонная станцыя агульнага карыстання (1896), ламбард, начныя прытулкі, шпіталі, амбулаторыі.
 
Гарадскім галавой графам Чапскім праводзіліся не бывалыя датуль інтэнсіўныя работы па добраўпарадкаванні і азеляненні горада і павышэнні камфортнасці быту ўсіх гараджан. Так, па прапанове Караля Чапскага быў распрацаваны і зацверджаны новы генеральны план развіцця горада, будаваліся новыя кварталы з шырокімі вуліцамі і шыкоўнымі прэстыжнымі дамамі, праводзілася электрычнае асвятленне многіх вуліц інш. Тэрыторыя Мінска значна вырасла ў памерах.