Дабрачыннасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Charity to Street Arab.jpg|thumb|Праява дабрачыннасці]]
'''Дабрачыннасць''' — катэгорыя [[этыка|этыкі]], якая абазначае дадатныя [[мараль]]ныя якасці асобы; сплаў ідэй, пачуццяў і практычных навыкаў, якія вызначаюць [[паводзіны]] чалавека. [[Гегель|Г.Гегель]] сцвярджаў, што «калі чалавек здзяйсняе той ці іншы маральны ўчынак, то гэтым ён яшчэ не дабрачынны, ён дабрачынны толькі ў тым выпадку, калі гэты спосаб паводзін з'яўляецца пастаяннай рысай яго характару». І сапраўды, паняцце «дабрачыннасці» адлюстоўвае дзейную форму праяўлення дабра, бо веданне маральных прынцыпаў яшчэ не робіць чалавека дабрачынным. [[Цыцэрон]] падкрэсліваў, што «увесь сэнс дабрачыннасці - у дзеянні», а [[Дэмакрыт]] - што «неабходна прывучаць сябе да дабрачынных спраў і ўчынкаў, а не да прамоў пра дабрачыннасць». Паняцце дабрачыннасці мянялася на працягу гісторыі чалавецтва. Кожная культура фармавала свой ідэал дасканалай асобы і асноўныя паняцці дабрачыннасці. У [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] дабрачыннасць трактавалася як мудрасць, мужнасць, умеранасць і асабліва - справядлівасць. [[Арыстоцель]] падкрэсліваў, што дабрачыннасць мае не прыроджаны характар, а фармуецца чалавекам у працэсе практычнай дзейнасці: «Не для таго мы разважаем, каб ведаць, што такое дабрачыннасць, а для таго, каб стаць добрымі людьмі». У сярэднявеччы гэтае паняцце трактавалася з пазіцый хрысціянскай маралі. У эпохі [[Рэнесанс|Адраджэння]] і [[Асветніцтва]] дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі. Асноўнымі яе прынцыпамі лічыліся працавітасць, прадпрымальнасць, ашчаднасць, заснаваныя на справядлівасці. Існуе і пункт погляду, паводле якога маральныя якасці чалавека, паводзіны людзей тлумачацца не столькі асаблівасцямі кожнага індывіда, колькі аб'ектыўнымі законамі грамадска-эканамічнай фармацыі, асаблівасцямі пэўнага тыпу грамадства.