Порт-Роял: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Першае [[Іспанія|іспанскае]] паселішча на месцы горада было закладзена ў [[1518]] г. і захоплена ваеннымі сіламі [[Англія|англійскага]] ўрада [[Олівер Кромвель|Олівера Кромвеля]] ў [[1655]] г. Англічане заснавалі тут новае паселішча, якое першапачаткова мела назву Пойнт. З [[1657]] г. у Порт-Рояле базіраваліся [[пірацтва|піраты]]. Ужо ў [[1659]] г. у горадзе мелася 200 жылых збудаванняў, крамаў і сховішчаў. Да [[1692]] г. было пабудавана 5 буйных ваенных умацаванняў. Насельніцтва дасягала 10 тыс. чал. Такім чынам Порт-Роял з'яўляўся ў XVII ст. адным з самых вялікіх гарадоў [[Амерыка|Новага Свету]].
 
Адным з галоўных заняткаў жыхароў было пірацтва. Дзякуючы блізкасці асноўных гандлёвых шляхоў у [[Карыбскае мора|Карыбскім моры]], а таксама патранажу мясцовай англійскай адміністрацыі, Порт-Роял прыцягваў найбольш вядомых правадыроў піратаў свайго часу. Піраты ніколі не складалі большасць гарадскога насельніцтва, аднак порт-роялцы ў той ці іншай ступені былі ўцягнуты ў развіццё разбойнага промыслу - працавалі караблебудаўнікамі, займаліся пасрэдніцкім [[Гандаль|гандлем]], [[прастытуцыя]]й, адкрывалі піцейныя месцы і г. д. Адзін з вядомых піратаў, [[Генры Морган|Г. Морган]], тройчы прызначаўся лейтэнант-губернатарам Ямайкі. Ужо ў [[1660]]-ыя гг. вандроўнікі называлі Порт-Роял Садомам[[Садом]]ам Новага Свету.
 
У [[1687]] г. быў прыняты антыпірацкі закан. Піратам прыйшлося пакінуць горад. Некаторы час мясцовыя ўлады праводзілі гучныя судовыя працэсы і пакаранні смерцю тых, хто парушаў заканадаўства. Росквіт мясцовай эканомікі працягваўся дзякуючы гандлю чарнаскурымі афрыканскімі [[рабства|рабамі]].