Мінская губерня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
'''Мінская губерня''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Існавала ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў [[1793]]—[[1917]], а пазней (па інэрцыі) да канца (у [[1921]]) Грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у [[1793]] Расійская імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], менавіта з якой і была створана новая губерня — "Мінская губерня" з цэнтрам у [[Горад Мінск|Мінску]]. Афіцыйна губерня як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка была створана ўказам расійскай імператрыцы [[Кацярына ІІ|Кацярыны ІІ]] ад 23 красавіка 1793. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] указам расійскай імператрыцы [[Кацярына ІІ|Кацярыны ІІ]] ад 3 мая 1795 Мінская губерня была перайменавана (што датычылася і іншых губерняў імперыі) у [[Мінскае намесніцтва]], а ў [[1796]] з пачаткам царавання расійскага імператара [[Павел I, імператар расійскі|Паўла І]] Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана [[12 снежня]] [[1796]] назад у "«Мінскую губерню"».
 
Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у [[1775]] у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (угалоўная і грамадзянская) палаты, казённая палата, совесны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа.