Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пішу||}}
'''Мінскае часовае ваеннае губернатарства''' — часовае ваеннае губернатарства ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якое стваралася ў час дзеяння ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ваеннага становішча ў сувязі з верагоднымі ці рэальнымі ваеннымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Складалася толькі з адной Мінскай губерні. Часовае ваеннае губернатарства стваралася чатыры разы: 1) з 13 сакавіка 1812 па 15 сакавіка 1815; 2) з красавіка 1831 па 22 студзеня 1832; 3) з 14 лістапада 1861 па 16 жніўня 1862; 4) з 12 мая 1863 па 2 ліпеня 1864.
 
Упершыню Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[13 сакавіка]] [[1812]] напярэдадні вайны з [[Францыя]]й ([[вайна 1812 года]]) і распачатымі ў Мінскай губерні сялянскімі хваляваннямі. На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[камендант]] [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] генерал-маёр атрылерыі Н.Г. Ігнацьеў, які павінен быў назіраць за мясцовай адміністрацыяй, палітычнымі настроямі мясцовага насельніцтва, падаўляць сялянскія выступлені, чыніць [[ваенны суд]]. Ён падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. Пасада і часовае ваеннае губернатарства было скасавана [[15 сакавіка]] [[1815]].
 
У другі раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана ў красавіку [[1831]] у сувязі з [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]]. Яшчэ [[1 снежня]] [[1830]] Мінская губерня была аб'яўлена на ваенным становішчы. У красавіку [[1831]] на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара быў прызначаны генерал-ад'ютант, генерал-маёр князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847). Указам ад [[23 жніўня]] [[1831]] Далгарукаў быў прызначаны на пасаду [[Віленскае часовае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага часовага ваеннага губернатара]], а на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара [[15 верасня]] [[1831]] быў прызначаны генерал-маёр граф [[Сяргей Рыгоравіч Строганаў]] (1794—1882).
 
У трэці раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[5 жніўня]] [[1861]] па прычыне неабходнасці падаўляць сялянскія хваляванні, якія пачаліся пасля пачатку рэалізацыі [[сялянская рэформа ў Расіі|сялянскай рэформы]] на падставе [[маніфест 19 лютага 1861 года, Расійская імперыя|маніфеста 19 лютага 1861]] аб адмене прыгона[[прыгон]]а. У губерню былі ўведзены войскі, якія, як атрымалася, заставаліся тут да канца падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. [[14 лістапада]] [[1861]] быў прызначаны новы мінскі часовы ваенны губернатар генерал-маёр Г.А. Куляшоў, які атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў губерні: права аб'яўляць [[ваеннае становішча]] як цалкам у губерні, так і ў асобных паветах ці гарадах; права звальняць з пасад ненадзейных і нелаяльных асоб; права заключаць у турмы і крэпасці нелаяльных і высылаць нежаданых асоб у аддаленыя губерні імперыі; права ўжываць ваенную сілу для падаўлення паўстанняў, чыніць [[ваенна-палявы суд]] і г.д. Указам Сената ад [[16 жніўня]] [[1862]] пасада часовага ваеннага губернатара была скасавана, а [[Мінская губерня]] ўвайшла ў склад [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага ваеннага генерал-губернатарства]] і [[Віленская ваенная акруга]].|Віленскай ваеннай акругі]].
 
У чацвёрты раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана паводле царскага ўказу ад [[12 мая]] [[1863]] у сувязі з пачатым [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстаннем 1863—1864 гадоў]]. На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Васіль Іванавіч Забалоцкі]], які падпарадкоўваўся [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|віленскаму ваеннаму генерал-губернатару]]. Пры часовым ваенным губернатары было створана праўленне з трох аддзелаў (ваеннага, палітычнага і судовага), а таксама — мінская следчая камісія па палітычным справам (для вядзення следства над удзельнікамі паўстання).
 
Пасада скасавана [[2 ліпеня]] [[1864]] пасля прапановы віленскага ваеннага генерал-губернатара, калі было вырашана, што паўстанне ўжо канчаткова падаўлена. Усё кіраванне Мінскай губерняй вярталася грамадзянскаму губернатару[[губернатар]]у, а сама губерня да [[22 снежня]] [[1870]] уваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства.
 
== Спіс мінскіх часовых ваенных губернатараў (1812—1815, 1831—1832, 1861—18641861—1862, 1863—1864) ==
* 13 сакавіка 1812 — 15 сакавіка 1815 — Н.Г. Ігнацьеў
* красавік 1831 — 23 жніўня 1831 – князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847)
Радок 21 ⟶ 20:
* [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства]] (1793—1801)
* [[Кіеўскае ваеннае губернатарства]] (1801—1832)
* [[МінскаеДынабургскае часовае ваеннае губернатарства]] (1812—1815, 1831—1832, 1861—1864)
* [[Літоўскае генерал-губернатарства]] (1794—1801)
* [[Беларускае генерал-губернатарства]] (1772—1796)
* [[Беларускае ваеннае губернатарства]] (1801—1823)
* [[Віцебскае, Магілёўскае, Смаленскае і Калужскае генерал-губернатарства]] (1823—1856)
 
* [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства]] (1812—1815, 1831—1832, 1861—1864)
* [[Беластоцкае часовае генерал-губернатарства]] (1905)
* [[Паўночна-Заходні край]]