Грамадзянства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Legal status}}
'''Грамадзянства''' — палітыка-прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. На [[грамадзянін]]а пашыраецца [[суверэнітэт]] гэтай дзяржавы і ён карыстаецца дзяржаўнай аховай сваіх правоў і законных інтарэсаў як унутры краіны, так і па-за яе межамі. У манархічных дзяржавах паняццю «грамадзянства» адпавядае тэрмін «падданства». Парадак набыцця або страты грамадзянства рэгулюецца заканадаўствам кожнай дзяржавы. Заканадаўства пераважнай большасці дзяржаў адрознівае набыццё грамадзянства пры нараджэнні (філіяцыя), у парадку натуралізацыі або ўкаранення. Пры вырашэнні пытання аб набыцці грамадзянства пры нараджэнні выкарыстоўваецца два прынцыпы: нацыянальны (т.зв. «прынцып права крыві»), паводле якога грамадзянства дзіцяці залежыць ад грамадзянства бацькоў, і тэрытарыяльны (т.зв. «прынцып права глебы»), калі грамадзянства абумоўлена месцам нараджэння і не звязана з грамадзянствам бацькоў. У заканадаўстве большасці замежных краін спалучаюцца два гэтыя прынцыпы з выкананнем пэўных абавязковых умоў.
 
== Грамадзянства Беларусі ==
Паводле закона Беларусі «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 яе грамадзянамі з'яўляюцца асобы, якія пастаянна жылі на тэрыторыі Беларусі на дзень уступлення ў сілу гэтага закона, і асобы, якія набылі беларускае грамадзянства ў адпаведнасці з гэтым законам. У Беларусі грамадзянства з'яўляецца роўным для ўсіх грамадзян дзяржавы, незалежна ад падстаў яго набыцця, ніхто з іх не можа быць пазбаўлены грамадзянства або адвольна пазбаўлены права змяніць грамадзянства. Падставы і парадак набыцця грамадзянства, яго спынення, змянення і іншае вызначаны заканадаўствам. Дакументам, які сведчыць аб беларускім грамадзянстве, з'яўляецца [[пашпарт грамадзяніна Беларусі]].
 
== Гл. таксама ==
* [[Канстытуцыйнае права]]
* [[Рымскае грамадзянства]]
* [[Біпатрыд]]
* [[Апатрыд]]
 
== Літаратура ==
* Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
* [http://www.ipu.org/PDF/publications/nationality_en.pdf Грамадзянства і апатрыдства: кіраўніцтва для парламентарыяў]{{ref-en}} [[Міжпарламенцкі саюз]], 2005 ISBN 92-9142-262-2
* [http://conventions.coe.int/Treaty/rus/Treaties/Html/166.htm Еўрапейская канвенцыя пра грамадзянства], СЁЕ, 1997
 
== Спасылкі ==
* [http://www.coe.int/t/dghl/standardsetting/nationality/default_en.asp Партал Савета Еўропы пра грамадзянства]{{ref-en}}{{ref-fr}}
* [http://eudo-citizenship.eu Абсерваторыя па дэмакратыі ў Еўрапейскім саюзе — грамадзянства]{{ref-en}}
* [http://www.ccisru.org/ Цэнтр вывучэння праблем грамадзянства і ідэнтычнасці]. Праект Інстытута Філасофіі РАН, прысвечаны спецыфіцы грамадзянства і нацыянальнай ідэнтычнасці ва ўмовах глабалізацыі
 
[[Катэгорыя:Канстытуцыйнае права]]
{{Няма катэгорый}}
[[Катэгорыя:Міжнароднае права]]
[[Катэгорыя:Народы]]
[[Катэгорыя:Дзяржава і асоба]]
 
[[af:Burgerskap]]