Генры Морган: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
|Rodovid =
}}
Сэр '''Генры Морган''' ({{lang-en|Henry Morgan}}; каля [[1635]] - [[25 жніўня]] [[1688]] гг.) — англійскі мараплавец і [[пірацтва|пірат]] [[валійцы|валійскага]] паходжання, тройчы лейтэнант-губернатар [[Ямайка|Ямайкі]].
 
==Біяграфія==
[[File:Pg 016 - Morgan at Porto Bello (bw).jpg|thumb|left|Генры Морган з капёрамі ў Порта-Бела]]
Генры Морган нарадзіўся ў Ланрэмні (зараз прыгарад [[Кардыф]]а) прыкладна ў [[1635]] г. Яго бацька Роберт Морган быў заможным землеўладальнікам.
 
Згодна папулярнай [[легенда|легендзе]], Генры Морган быў выкрадзены ў [[Брысталь|Брысталі]] і прададзены ў якасці нявольніка на [[Барбадас]]е, потым адтуль збёг на [[Ямайка|Ямайку]], толькі ў [[1655]] г. захопленую [[Англія|англічанамі]] ў [[Іспанія|іспанцаў]]. Аднак сам Генры Морган аспрэчваў факт прыналежнасці да нявольнікаў у [[суд]]зе. Пазней было выяўлена, што яго дзядзька Эдвард Морган быў віцэ-губернатарам Ямайкі. Такім чынам, вандроўка маладога [[валійцы|валійца]] да свайго сваяка на далёкі [[востраў]] у [[Новы Свет|Новым Свеце]] была заканамернай для развіцця яго кар'еры.
 
Прынята лічыць, што Генры Морган з'явіўся на Ямайцы ў [[1658]] г., аднак ніякіх запісаў да [[1665]] г. пра яго няма. У той час англійскі ваенны кантынгент у [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] быў абмежаваным, да таго ж кар'ера ў [[армія|арміі]] і каралеўскім [[флот|флоце]] не была прыбытковай. Таму Генры Морган стаў [[капёры|капёрам]]. У 1665 г. ён прыняў удзел у [[пірацтва|пірацкай]] экспедыцыі ў іспанскія валоданні, якая працягвалася 22 месяцы. Пасля вяртання Морган атрымаў ад губернатара прапанову захапіць [[Горад Гавана|Гавану]]. Замест гэтага ён здзейсніў напад на [[востраў Хувентуд|востраў Пінас]], што стала першай паспяховай самастойнай акцыяй пірата.
 
У [[1668]] г. ён разам з [[Францыя|французамі]] разрабаваў заходняе ўзбярэжжа [[востраў Гаіці|Гаіці]]. Прыбытак аказаўся не вялікім, да таго ж паміж англічанамі і французамі ўспыхнула сварка. Каб загасіць незадаволенасць каманды, Генры Морган вырашыўся на адчайны ўчынак і захапіў добра ўмацаваны іспанскі [[горад Партабела]]. Англійскія піраты 14 дзён займаліся рабаваннем і забойствамі. Захоп Партабела значна ўзвысіў аўтарытэт Генры Моргана сярод капёраў. Каб не выклікаць незадаволенасці ямайскага губернатара, які рабіў выгляд перад каронай, што стрымлівае пірацкую дзейнасць, Морган заявіў, што выратаваў 11 англічан, якія знаходзіліся ў Партабела пад арыштам.
 
У [[1669]] г. Генры Морган накіраваўся да [[возера Маракайба]], дзе спаліў крэпасці ўжо пакінутыя іспанскімі салдатамі, але ў выніку апынуўся ў пастцы, паколькі іспанскі флот перагарадзіў выхад да [[Карыбскае мора|мора]]. Але Морган падмануў іспанцаў, выйшаў са сваімі караблямі з возера, да таго ж атрымаў выкуп за заложнікаў.
 
Каб не хваляваць далей каралеўскія ўлады, пасля вяртання з Маракайба Генры Морган часова адмовіўся працягваць кар'еру капёра. Ён набыў на Ямайцы зямлю і ажаніўся на Марыі, дачцы Эдварда Моргана. У [[1670]] г. паміж Іспаніяй і Англіяй быў падпісаны мірны дагавор, таму зыход вядомага пірата выглядаў даволі натуральна.
 
Мірнае жыццё працягвалася ўсяго год. Ужо ў жніўні 1670 г. губернатар звярнуўся да Генры Моргана з запытам забяспечыць бяспеку англійскіх мараплаўцаў, на якіх быццам бы рабілі напады іспанскія ваенныя судны. Замест гэтага Морган арганізаваў цэлую кампанію, накіраваную на захоп [[Горад Панама|Панамы]], прамежкавага пункта перавозкі [[срэбра]] з [[Перу]] ў Іспанію. Многія капёры, якія за кароткі мірны час апынуліся ў абавязках да ліхвяроў, падтрымалі гэтую ідэю. У [[1671]] г. экспедыцыя дасягнула месца прызначэння. Панама не была добра ўмацавана, таму піраты здолелі захапіць і разрабаваць [[горад]]. Некаторыя мірныя жыхары паспелі збегчы і падпаліць свае дамы, што значна страціла прыбыткі рабаўнікоў.
 
Пасля вяртання з Панамы на Ямайку Генры Морган атрымаў падзяку губернатара. Аднак яго дзеянні парушалі мірны дагавор. Улетку 1671 г. прызначаны каралеўскімі ўладамі новы губернатар арыштаваў свайго папярэдніка. У [[1672]] г. Генры Морган таксама быў дастаўлены ў Англію і пасаджаны ў [[Таўэр]]. Згодна правілам той пары, у турме ён быў вымушаны плаціць з уласнай кішэні за ежу і ахову, аднак яму дазвалялася перамяшчацца па [[Лондан]]у і заводзіць карысныя знаёмствы.
 
У [[1674]] г., калі над Ямайкай навісла пагроза французскага ўварвання, кароль [[Карл II Сцюарт]] адпусціў Генры Моргана на Ямайку ў званні віцэ-губернатара, да таго ж прысвяціў яго ў [[рыцар]]ы. Морган усяго тройчы займаў пасаду лейтэнант-губернатара Ямайкі. У канцы жыцця ён пакутваў ад шматлікіх [[хвароба|хвароб]]. Памёр [[25 жніўня]] [[1688]] г. у маёнтку Лоўрэнсфілд на Ямайцы. Дзяцей не меў.
 
==Спасылкі==