Касцёл Божага Цела (Нясвіж): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, 1750]]-1760 → 1750—[[1760 (2), а у → а ў, Антоні → Антоній (2), е у → е ў, зьб → зб, Крыштап → Крыштаф, сьв → св, ў ў using AWB
Радок 41:
 
Кампазіцыя касцёла строга лагічная, пазбаўленая ад перанасычанасці барочнага дэкору. Магчыма, што касцёл быў на [[Беларусь|Беларусі]] адным з першых будынкаў, фасады якога былі [[тынкоўка|атынкаваны]] і пабелены. Як сведчаць праектныя [[чарцёж|чарцяжы]] і [[гравюра]] [[Т. Макоўскі|Т. Макоўскага]], першапачаткова па баках галоўнага фасада былі зроблены абарончыя цыліндрычныя [[вежа]]чкі, традыцыйныя для беларускай [[готыка|готыкі]], з вітымі лесвіцамі на [[эмпоры]] ў бакавых [[неф]]ах. Пасля пажару ў сярэдзіне [[XVII ст.]] касцёл адноўлены архітэктарам [[Освальд Кругер|О. Кругерам]].
[[Выява:View of Catholic Church of the Corpus Christi in Niaśviž, Belarus_Fara._Нясьвіж,_Фара_(1882).jpg|thumb|right|250px|Выгляд касцёла езуітаў у Нясвіжы ў XIX стагоддзі. [[Казімір Пястушкевіч]]]]
Каля [[1705]] г. па ініцыятыве [[Караль Станіслаў Радзівіл (1669-1719)|Караля Станіслава Радзівіла]] распачаліся рамонтныя работы і рэканструкцыя касцёла, якія доўжыліся амаль паўстагоддзя і завяршыліся пры [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька|Міхале Казіміры Радзівіле Рыбаньке]]. У выніку будаўнічых работ былі ліквідаваны эмпоры над нефамі і круглыя вежы з лесвіцамі, таксама знесены вежачкі над [[скарбец|скарбцам]] і [[сакрысція]]й, зменена форма і размяшчэнне некаторых акон. Іншую форму атрымаў ліхтар над купалам. Унутры касцёла былі ліквідаваны імпосты ў аркадах паміж нефамі, іншае афармленне атрымалі гатычныя пілястры галоўнага нефа.