Ліпіды: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maryna (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Maryna (размовы | уклад)
Радок 13:
Прыкладна ў гэты ж перыяд былі атрыманы з прыродных крыніц першыя фасфаліпіды і глікаліпіды. Спачатку М. Гоблі (1847), а затым Ф. А. Хоппэ-Зайлер (1877) вылучылі з жаўтка курыных яйкаў і мозгу ліпід, які быў названы лецыцінам (ад грэцкага " λέκιθος" - жаўток). У 1884 г. ангельскі лекар Дж. Тудзікум у сваёй кнізе "Кіраўніцтва па хімічным складзе мозгу" развівае ўяўленні пра ўніверсальнае біялагічнае значэнне фасфаліпідаў. У прыватнасці, ён пісаў, што "фасфатыды складаюць хімічную душу любой біяплазмы, жывёльнай ці расліннай. Яны здольныя выконваць найразнастайныя функцыі ў выніку таго, што аб'ядноўваюць у сабе ўласцівасці, якія моцна кантрастуюць". З мозгу Дж. Тудзікум вылучыў ліпідную фракцыю, якая змяшчае азот і фосфар, назваў яе кефалінам і выявіў у прадуктах яго гідролізу этаноламін. Ім жа ўпершыню апісаны два сфінгаліпіда - сфінгаміелін і цэрэбразід.
 
У далейшым хімія ліпідаў развівалася павольна, што было звязана з цяжкасцямі вылучэння і ачысткі індывідуальных ліпідаў; не выпадкова навука пра ліпіды атрымала тым часам назву Schmierchemie ("брудная хімія"). Толькі пачынальна з 50-х гадоў нашага стагоддзя, пасля з'яўлення метадаў храматаграфіі, ліпідная хімія здолела перайсці да ідэнтыфікацыі і высвятлення будовы шматлікіх ліпідных рэчываў. У прыватнасці, у 1960-1964 гг. у лабараторыях Р. Куна і Э. Кленка была цалкам выяўлена структура чатырох асноўных гангліязідаў мозгу (адкрыты гангліязіды былі яшчэ ў канцы 30-х гадоў Э. Кленком пры вывучэнні мозгу хворых на сфінгаліпідозы). Найновы перыяд хіміі ліпідаў звязаны з даследаваннем біялагічных мембран<ref>[Овчинников Ю.А. Биоорганическая химия - М.: Просвещение, 1987. - 815 с.]</ref>.
 
== Крыніцы ==