Воблакі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
'''Воблакі''', аблокі, хма́ры — сістэмы завіслых у [[атмасфера|атмасферы]] прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары: кропелек вады, крышталікаў лёду або іх сумесей.
== Утварэнне ==
Утвараюцца воблакі пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэння на [[ядры кандэнсацыі|ядрах кандэнсацыі]]. Дыяметр кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра воблака — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць [[туман]]. Узбуйненне прадуктаў кандэнсацыі выклікае [[атмасферныя ападкі]] (дождж, снег, град).
Узнікненне аблокаў — вынік адыябатычнага ахалоджвання паветра пры яго пад'ёме, радзей — вынік ахалоджвання ад подсцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешвання паветра. Пад'ём паветра, неабходны для ўтварэння аблокаў, адбываецца пры канвекцыі ў атмасферы (канвекцыйная воблакі), пры ўзыходзячым слізгальным пад'ёме паветра на франтах атмаеферных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасферы і інш. Большая частка аблокаў засяроджана ў [[трапасфера|трапасферы]], але зрэдку назіраюцца ў [[стратасфера|стратасферы]] (пераважна [[перламутравыя воблакі]]) і ў [[мезасфера|мезасферы]] ([[серабрыстыя воблакі]]).
== Класіфікацыя ==
[[Выява:Wolkenstockwerke.png|frame|Класіфікацыя аблокаў]]
Па міжнароднай класіфікацыі воблакі ў залежнасці ад іх ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле знешняй будовы і размяшчэння на ярусах воблакі маюць 10 асноўных форм: у верхнім ярусе [[перыстыя воблакі]], [[перыста-слаістыя воблакі]] і [[перыста-кучавыя воблакі]] (на вышыні больш за 6 км), у сярэднім — [[высокакучавыя воблакі]] і [[высокаслаістыя воблакі]] (на вышыні 2—6 км), у ніжнім — [[слаіста-кучавыя воблакі]], [[слаістыя воблакі]] і [[слаіста-дажджавыя воблакі]] (вышыня іх ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вертыкальнага развіцця — [[кучавыя воблакі]] і [[кучава-дажджавыя воблакі]] з вертыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іх асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія часткі могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса.
* [[перыстыя воблакі]] (''Cirrus, Ci'')▼
* [[перыста-кучавыя воблакі]] (''Cirrocumulus, Cc'')▼
* [[перыста-слаістыя воблакі]] (''Cirrostratus, Cs'')▼
* [[высокакучавыя воблакі]] (''Altocumulus, Ac'')
* [[высокаслаістыя воблакі]] (''Altostratus, As'')
* [[слаіста-дажджавыя воблакі]] (''Nimbostratus, Ns'')▼
* [[слаістыя воблакі]] (''Stratus, St'')▼
* [[кучава-дажджавыя воблакі]] (''Cumulonimbus, Cb'')▼
== Воблачнасць ==
Сукупнасць аблокаў называецца [[воблачнасць|воблачнасцю]].
Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сферы на Зямлі і змяшчаюць каля 10<sup>9</sup> т вады. На працягу года розныя тыпы абокаў маюць розную паўтаральнасць.
Воблакі ўплываюць на фарміраванне надвор'я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, з'яўляюцца звяном кругавароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кіламетраў, пераносіць і пераразмяркоўваць вялізныя масы вады.
▲Па міжнароднай класіфікацыі хмары падзяляюцца на:
== Літартатура ==
▲* перыстыя (''Cirrus'')
* Афнагель І. Воблакі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.
▲* перыста-кучавыя (''Cirrocumulus'')
▲* перыста-слаістыя (''Cirrostratus'')
▲* слаіста-дажджавыя (''Nimbostratus'')
▲* слаістыя (''Stratus'')
▲* кучавыя (''Cumul'')
▲* кучава-дажджавыя (''Cumulonimbus'')
== У Сеціве ==
|