Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
'''Руская рэвалюцыя 1905 года''', або '''Першая руская рэвалюцыя''' — назва падзей, якія адбываліся ў перыяд са студзеня [[1905]] па чэрвень [[1907]] г. у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Рэвалюцыя была выклікана рэзкім абвастрэннем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча ў сувязі з [[Руска-японская вайна|руска-японскай вайной]] (1904—05). Штуршком да пачатку масавых выступаў пад палітычнымі лозунгамі стала «[[Крывавая нядзеля, 1905|Крывавая нядзеля]]» — расстрэл імператарскімі войскамі ў [[Санкт-Пецярбург]]у мірнай дэманстрацыі рабочых на чале са святаром [[Георгій Апалонавіч Гапон|Георгіем Гапонам]] {{OldStyleDate|22|студзеня|1905|9|}}. У гэты перыяд [[стачка|стачачны]] рух прыняў асабліва шырокі размах, у [[Узброеныя сілы Расійскай імперыі|арміі і на флоце]] адбыліся хваляванні і [[паўстанне|паўстанні]], што вылілася ў масавыя выступы супраць [[манархія|манархіі]].
 
Выступленні салідарнасці з рабочымі сталіцы ахапілі ўсю краіну. У студзені— сакавіку 1905 баставалі 810 тыс. прамысловых рабочых. У многіх месцах забастоўкі і дэманстрацыі суправаджаліся сутыкненнямі з войскамі і паліцыяй. Барацьба разгортвалася пад заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Далоў вайну!», «Няхай жыве рэвалюцыя!». Вырасла папулярнасць левых партый ([[РСДРП]], [[эсэры|сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] і інш.).
Вынікам выступаў стала [[актраіраванне|актраіраваная канстытуцыя]] — [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года]], які дараваў грамадзянскія свабоды на пачатках [[Недатыкальнасць асобы|недатыкальнасці асобы]], свабоды [[Свабода сумлення|сумлення]], [[Свабода слова|слова]], [[Свабода сходаў|сходаў]] і [[Свабода асацыяцый|саюзаў]]. Быў заснаваны [[Парламент]], які складаўся з [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўнага Савета]] і [[Дзяржаўная дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай Думы]].
 
За рэвалюцыяй рушыла ўслед [[Палітычная рэакцыя|рэакцыя]]: так званы «[[Трэцячэрвеньскі пераварот]]» ад {{OldStyleDate|16|чэрвеня|1907|3|}}. Былі зменены [[Выбарчая сістэма 1907 года|правілы выбараў у Дзяржаўную думу]] для павелічэння колькасці лаяльных да манархіі дэпутатаў; улады на месцах не выконвалі дэклараваныя ў Маніфесце 17 кастрычніка 1905 года свабоды; найбольш істотнае для большасці насельніцтва краіны аграрнае пытанне не было вырашана.
У красавіку 1905 на III з'ездзе РСДРП бальшавікі ахарактарызавалі рэвалюцыю, як буржуазна-дэмакратычную і пралетарскую. Буржуазію яны лічылі няздольнай узначаліць рэвалюцыйную барацьбу, таму адзіным саюзнікам пралетарыяту, на іх думку, было сялянства, што змагалася за зямлю. [[Бальшавікі]] заклікалі шляхам арганізацыі ўзброенага паўстання скінуць самадзяржаўе І ўстанавіць уладу часовага рэвалюцыйнага ўрада, органа пралетарыяту і сялянства, да склікання Устаноўчага сходу. [[Меншавікі]] (правае крыло РСДРП) склікалі асобную канферэнцыю, на якой вызначылі, што рэвалюцыя з'яўляецца і паводле характару, і паводле рухаючых сіл буржуазнай. 3 гэтага вынікала, што галоўнай задачай рэвалюцыі з'яўляецца пераход улады да буржуазіі і стварэнне ў Расіі парламенцкай рэспублікі.
 
На працягу 1905 рэвалюцыя развівалася па ўзыходнай лініі. Яе вясенне-летні ўздым пачаўся масавымі першамайскімі забастоўкамі рабочых (220 тыс. удзельнікаў). Свята Першае мая адзначалася ў
200 гарадах. Больш за 2 месяцы баставалі рабочыя г. [[Іванава-Вазнясенск]], дзе для кіраўніцгва выступленнем быў створаны першы Савет упаўнаважаных дэпутатаў.
 
Буйная падзея рэвалюцыі — паўстанне каманды браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры (чэрвень—ліпень 1905). Амаль адначасова адбылося паўстанне маракоў на Балтыцы ў [[Лібава|Лібаве]]). Усяго летам 1905 адбылося больш за 10 выступленняў у арміі і на флоце.
 
Крыху пазней пачаў разгортвацца сялянскі рух, у якім пераважным уплывам карысталіся сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры). Па іх ініцыятыве ў жніўні 1905 у Расіі ўзнікла першая масавая арганізацыя сялян — Усерасійскі сялянскі саюз, які выступаў за мірныя метады барацьбы (перагаворы, петыцыі). Разам з тым эсэры актыўна выкарыстоўвалі ў барацьбе з царскімі ўладамі тактыку індывідуальнага тэрору. Летам 1905 толькі ў Еўрапейскай Расіі адбылося больш за 900 сялянскіх выступленняў.
 
Напалоханы размахам рэвалюцыі ўрад 19.8.1905 апублікаваў маніфест аб скліканні законадарадчай думы. Аднак гэты праект не задаволіў не толькі рэвалюцыйны лагер, але і лібералаў, і не быў ажыццёўлены.
 
Восень 1905 характарызавалася далейшым нарастаннем рэвалюцыйных выступленняў. У пачатку кастрычніка 1905 у [[Масква|Маскве]] забаставалі рабочыя Галоўных майстэрань Казанскай чыгункі, хутка да іх далучыліся практычна ўсе чыгункі Маскоўскага вузла. Гэтыя падзеі сталі пачаткам Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі (каля 2 млн. удзельнікаў), якая праходзіла пад заклікамі дэмакратычных свабод і склікання Устаноўчага сходу і фактычна паралізавала эканамічнае жыццё краіны. Да рабочых далучыліся служачыя і дробная буржуазія. Ствараліся Саветы рабочых дэпутатаў.
 
Ва ўрадавым лагеры адчувалася збянтэжанасць. Войскі неахвотна выконвалі навязаныя ім паліцэйскія функцыі па задушэнні народнага незадавальнення. Найбольш кансерватыўныя сілы ў акружэнні цара [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалая II]] заклікалі ўжыць жорсткія меры, больш дальнабачныя прапаноўвалі пайсці на пэўныя ўступкі. У выніку гэтых ваганняў цар падпісаў [[Маніфест 17 кастрычніка]] (30.10.1905 па новым стылі) «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», у якім дэкларавалася ўвядзенне дэмакратычных свабод і скліканне Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі функцыямі.
 
Для расійскіх лібералаў абнародаванне маніфеста азначала перамогу і адначасова канец рэвалюцыі. Іх мэты былі дасягнуты. Расійская буржуазія і дваранства пачалі ствараць партыі на легальнай аснове. Былі арганізаваны партыя буйной буржуазіі і капіталістычна арыентаваных памешчыкаў — Саюз 17 кастрычніка ([[Акцябрысты]]), партыя ліберальнай буржуазіі — Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя ([[кадэты]]). Нягледзячы на істотныя разыходжанні ў праграмах, акцябрысты і кадэты былі адзіныя ў імкненні ператварыць Расію ў канстытуцыйную манархію. Акрамя буржуазных кансалідваліся і крайне правыя (чарнасоценныя) партыі, сацыяльнай базай якіх было памеснае дваранства, духавенства і найбольш цёмныя нізы горада і вёскі, пранізаныя манархісцкім і нацыяналістычным духам. Найбольш масавым быў створаны ў лістападзе 1905 [[Саюз рускага народа]].
 
Маніфест 17 кастрычніка не спыніў напалу рэвалюцыйнай барацьбы. Увосень 1905 актывізавалася сялянства, у лістападзе Сялянскі саюз абвясціў аб далучэнні да ўсеагульнай забастоўкі. Сяляне патрабавалі раздзелу памешчыцкай зямлі.
 
Рэвалюцыянізацыя сялянства адбівалася на настроях у арміі і на флоце, бо большасць салдат і маракоў былі выхадцамі з сялян. Найбольшы грамадскі рэзананс мела Севастопальскае паўстанне (1905).
 
Адным з найбольш вострых пытанняў рэвалюцыі было нацыянальнае. Русіфікатарская палітыка самадзяржаўя прывяла да ўздыму нацыянальна-вызвольнай барацьбы ў імперыі. У [[Фінляндыя|Фінляндыі]], Польшчы, Прыбалтыцы, Закаўказзі, Украіне і інш. народы патрабавалі ўраўнавання ў правах, магчымасці атрымліваць адукацыю на роднай мове, развіваць нацыянальную культуру. Адбываўся працэс стварэння нацыянальных палітычных партый.
 
Кульмінацыяй рэвалюцыі стала [[Снежаньская ўсерасійская палітычная стачка]] (1905), якая перарасла ва ўзброенае паўстанні ў Маскве і многіх гарадах поўдня Расіі, Урала, Сібіры, Украіны. Усе яны былі жорстка задушаны войскамі і паліцыяй, якім не маглі процістаяць рабочыя з іх тактыкай барыкадных баёў.
 
Пачаўся паступовы спад рэвалюцыі, хоць часам хвалі рабочых, сялянскіх, салдацкіх і матроскіх выступленняў (Свеаборгскае паўстанне (1906), Кранштацкае паўстанне (1906) і інш.) узнімаліся даволі высока.
 
На апошнім этапе рэвалюцыі (1906—07) у сувязі з узмацненнем урадавага тэрору паліт. барацьба ў значнай ступені перамясцілася ў Дзяржаўную думу, у 1-м (10.5—21.7.1906) і 2-м (5.3—15.6.1907) складах якой існавала лева-ліберальная большасць (кадэты, трудавікі, народныя сацыялісты, сацыял-дэмакраты і інш.), шырока абмяркоўваліся пытанні аграрнай рэформы. У той жа час спробу рэфармавання краіны пачаў старшыня Савета міністраў [[П. Сталыпін]]. Аднак амаль усе прапанаваныя ім законапраекты былі правалены Думай і царскім акружэннем, якое бачыла ў Сталыпіне «разбуральніка асноў». Канцом рэвалюцыі 1905—07 лічыцца «трэцячэрвеньскі пераварот» {{OldStyleDate|16|чэрвеня|1907|3|}}, калі царызм распусціў 2-ю Дзяржаўную думу.
 
За рэвалюцыяй рушыла ўслед [[Палітычная рэакцыя|рэакцыя]]: так званы «[[Трэцячэрвеньскі пераварот]]» ад {{OldStyleDate|16|чэрвеня|1907|3|}}. Былі зменены [[Выбарчая сістэма 1907 года|правілы выбараў у Дзяржаўную думу]] для павелічэння колькасці лаяльных да манархіі дэпутатаў; улады на месцах не выконвалі дэклараваныя ў Маніфесце 17 кастрычніка 1905 года свабоды; найбольш істотнае для большасці насельніцтва краіны аграрнае пытанне не было вырашана.
 
Такім чынам, сацыяльнае напружанне, якое выклікала Першую рускую рэвалюцыю, не было цалкам вырашана, што вызначыла перадумовы для [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|наступнага рэвалюцыйнага выступу 1917 года]].
Радок 28 ⟶ 58:
 
== Літаратура ==
* ''Філякоў У.'' Рэвалюцыя 1905—07 у Расіі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
* {{кніга
|аўтар = [[Бернард Пэрс|B. Pares]]