Канфуцыянства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: pms:Confucianism
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Канфуцыянства''' (кіт. трад. 儒學 спр. 儒学, піньінь Rúxué, пал. жу сюэ) — [[кітай]]скае рэлігійна-філасофскае і этыка-палітычнае вучэнне, якое прыпісваецца [[Канфуцый|Канфуцыю]] (551—479 да н. э.).
 
У Кітаі гэтае вучэнне вядома пад назвай 儒 ці 儒家 (гэта значыць "«Школа адукаваных людзей"»); такім чынам традыцыя ніколі не ўзводзіла дадзенае этыка-палітычнае вучэнне да дзейнасці аднаго-адзінага мысляра. Тым не менш, выдзяленне канфуцыянства ў якасці асобнага вучэння непасрэдна звязваецца з іменем аднаго філосафа, які за межамі Кітая вядомы пад іменем [[Канфуцый]].
 
Абвяшчала ўладу правіцеля свяшчэннай, дараванай Небам, а раздзяленне людзей на вышэйшых і ніжэйшых («высакародных мужоў» і «дробных людзішак») усеагульным законам справядлівасці. У аснову сацыяльнага ўладкавання канфуцыянства ставіла маральнае самаўдасканаленне і выкананне норм этыкету («лі»). Канфуцыянства было дзяржаўнай рэлігіяй Кітая з II ст. да н.э. да пачатку XX ст. Канфуцый распрацаваў канцэпцыю ідэальнага чалавека (цзюнь-цзы), у аснове характару якога павінна быць т.зв. «жэнь» — гуманасць, чалавечнасць, любоў да людзей. Важнае значэнне ў вучэнні займала канцэпцыя «сяо» — сыноўняй пачцівасці, павагі да бацькоў і старэйшых. Канфуцый лічыў «сяо» найбольш эфектыўным метадам кіравання краінай (краіна — гэта адна «вялікая сям'я»); кожны павінен усвядоміць адну простую ісціну: «Правіцель павінен быць правіцелем, бацька — бацькам, а сын — сынам».
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
{{Philo-stub}}
{{НК}}
 
[[Катэгорыя:Канфуцыянства]]