Постімпрэсіянізм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Постімпрэсіянізм''' (фр. postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 80-х гадах XIX ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:14, 4 сакавіка 2013

Постімпрэсіянізм (фр. postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 80-х гадах XIX стагоддзя. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся толькі візуальных уражанняў, а імкнуліся вольна і абагульнена перадаваць матэрыяльнасць свету, звярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісе адносяцца Вінцэнт Ван Гог, Поль Гаген, Поль Сезан, Тулуз-Латрэк, Гастон Ла Туш, Рэнэ Шутцэнбергер.

Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму ў канцы XIX стагоддзя. Тады адбылася апошняя выстава імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфест сімвалізму» (1886) французскага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, многія з якіх раней прымыкалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць метады выказвання не толькі імгненнага і мінучага, яны пачалі асэнсоўваць працяглыя станы навакольнага свету.

Для постімпрэсіянізму характэрныя розныя творчыя сістэмы і тэхнікі, якія паўплывалі на далейшае развіццё выяўленчага мастацтва. Работы Ван Гога апярэдзілі з'яўленне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сімвалізму і мадэрну.